Бязьмежна туга тых, што вымянялі сабе бога чужога; не хачу я складаць жэртвы іх крывавае, ані імёнаў іхніх успамінаць вуснамі маімі.
Усьцяж маю я Госпада перад вачыма маімі: калі Ён стаіць праваруч мяне, дык не пахіснуся.
Я гнаўся за ворагамі маімі і даганяў іх ды не варочаўся назад, пакуль ня зьніштожыў іх.
Бо ласка Твая прад вачыма маімі, і хадзіў я ў праўдзе Тваёй.
Ганьба мая ўсьцяж стаіць прад вачыма маімі, і сорам, што выпаў мне, пакрывае мяне,
Яго я клікаў вуснамі маімі, і хваленьне было на маім языку.
О, калі-б жа народ Мой мяне быў паслухаўся, каб Ізраіль хадзіў сьцежкамі Маімі!
Ласкі Гасподнія буду навекі я славіць; з роду ды ў род буду праўду Тваю маімі вуснамі абвяшчаць.
І вока маё пацяшацца будзе над ворагамі маімі, і чуюць вушы мае аб злачынцах, што супраць мяне збунтаваліся.
Ня будзе ў доме маім жыць ніхто, хто здраду снуець; хто ілжу гаворыць, ня ўстоіць прад вачыма маімі.
І буду я вуснамі маімі голасна славіць Госпада і сярод грамады выхваляць Яго,
Вуснамі маімі абвяшчаю ўсе прысуды Тваіх вуснаў.
Ён жа сказаў: пайдзе́це ў ме́ста да такога-і-такога і скажэце яму: Вучыцель кажа: час Мой блізкі; у цябе́ зро́блю пасху з вучнямі Маімі.
І куды ён увойдзе, скажэце гаспадару́ тае́ хаты: Вучыцель пыта́ецца: дзе́ сьвятліца, у якой спажыва́ціму пасху з вучнямі Маімі?
Яшчэ іншы сказаў: Я пайду за Табою, Госпадзе! Але пе́рш дазволь мне́ папрашчацца з хатнімі маімі.
Але ён сказаў у адказ бацьцы: вось я колькі гадоў служу табе́ і ніколі не пярэчыў прыказаньням тваім. Але ты ніколі ня даў мне́ і казьляці, каб мне́ павесяліцца з сябрамі маімі;
і скажэце гаспадару дому: Вучыцель кажа табе́: дзе́ пакой, у якім бы Мне́ е́сьці пасху з вучнямі Маімі?
Гэтым усла́віцца Аце́ц Мой, калі вы прынясецё багаты плод і будзеце Маімі вучнямі.
Дык малю вас: будзьце маімі пераймальнікамі.
і большая частка братоў у Госпадзе, перакананыя путамі маімі, яшчэ бале́й адважыліся бяз страху апавядаць Слова.