Няхай зграмадзяцца народы навакол Цябе; Ты засядзь над імі на высачыні.
Абмыю ў нявіннасьці рукі мае і абыйду навакол ахвярніку Твайго, Госпадзе,
Гэтак узносіцца цяпер галава мая панад усімі ворагамі навакол мяне, і складаціму Госпаду ахвяры ў палатцы Ягонай пад трубныя гукі, буду Госпаду пяяці й іграці.
Ты аддаеш нас на ганьбаваньне суседзям нашым, на лаянку й насьмешкі тых, што навакол нас.
Надыходзе наш Бог і не маўчыць: перад Ім — агонь пажыраючы, навакол Яго — бура страшэнная.
Дзень і ноч яны ходзяць па сьценах яго навакол, няшчасьце-ж ды гора ў сярэдзіне ў ім.
Што-вечар яны варачаюцца, выюць, быццам сабакі, і места абходзяць яны навакол.
І што-вечар яны варачаюцца, выюць, быццам сабакі, і места абходзяць яны навакол.
Давайце і спаўняйце абяцаньні Госпаду Богу вашаму: усе, што навакол Яго, нясеце дары Страшному.
Іх кроў, як ваду, пралілі навакол Ерузаліму, і некаму было іх хаваць.
Госпадзе, Божа сілаў нябесных! Хто гэткі магутны, як Ты, о Госпадзе? І праўда Твая навакол Цябе.
Хмары й цемра навакол Яго; справядлівасьць і права — падставы пасаду Ягонага.
Горы навакол Ерузаліму, а Госпад — навакол народу ад сяньня й навекі.
Вызваль з вязьніцы душу маю, каб імя Тваё выхваляць. Пабожныя мяне навакол абступаюць, каб Ты мне ласку зрабіў.
Дзяўчынка-ж, ізноў убачыўшы яго, пачала казаць стаяўшым навакол: гэты із іх.
Ве́раю ўпалі сьце́ны Эрыхонскія, абходжаныя навакол се́м дзён.
Дзеля гэтага і мы, маючы навакол сябе́ гэткую хмару сьве́дак, скінуўшы ўсякую гордасьць і грэх, што нас блутаў, з цярплівасьцяй прабягаць будзем праз поле барацьбянае, што ляжыць перад намі,
І Сідзя́чы з выгляду падобны быў да ка́меня ясьпісовага й сардыновага; і вясёлка навакол пасаду, з выгляду падобная да шмарагдовае.
І навакол пасаду дваццаць чатыры пасады; і на пасадах угле́дзіў я се́дзячы дваццаць чатырох старыкоў, апра́неных у бе́лыя вопраткі, і на галовах у іх былі залатыя вянкі.
І перад пасадам мора шкля́нае, падобнае да крышталу, і ўсярэдзіне пасаду ды навакол пасаду чатыры жывёлы, поўныя вачэй спераду і ззаду.
І глядзе́ў я, і чуў голас множства ангелаў навакол пасаду й жывёлаў і старыкоў; і лічба іх была мірыяды мірыядаў і тысячы тысячаў,
І ўсе́ ангелы стаялі навакол пасаду і старыкоў і чатырох жывелаў, і ўпалі перад пасадам на твар свой, і сукланіліся Богу,