Біблія » Сімфонія » для пераклада Дзекуць-Малея

ШКОЛЕ — у перакладзе Дзекуць-Малея

У перакладзе Дзекуць-Малея слова «школе» сустракаецца 9 разоў у 9 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 7 перакладах: Бокуна, Чарняўскага, Сёмухі, Станкевіча, каталіцкім, Клышкi, Сабілы і Малахава.

ШКОЛЕ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
і, прыйшоўшы на ба́цькаўшчыну сваю, вучыў іх у школе іх, так што яны дзівіліся і гаварылі: скуль у Яго гэткая мудрасьць і моц?

І быў у школе іхняй чалаве́к, якім заўладаў дух нячысты, і закрычэў:

І, калі настала субота, пачаў вучыць у школе; і многія, чуючы, з задзіўле́ньнем гаварылі: адкуль у Яго гэтае? І што за мудрасьць да́дзена Яму, што і гэткія цуды чы́няцца рукамі Яго?

І, зачыніўшы кнігу ды аддаўшы служцы, се́ў; і вочы ўсіх у школе былі зьве́рнены на Яго.

Пачуўшы гэтае, усе́ ў школе напоўніліся вялікаю злосьцю;

І быў у школе чалаве́к, маючы нячыстага духа шатанскага і ён зае́нчыў моцным голасам:

Гэтае казаў Ён у школе, навучаючы ў Капэрнауме.

Ісус адказаў яму: Я ясна гаварыў сьве́ту; Я заўсёды навучаў у царкве́ і школе, дзе́ звычайна зьбіраюцца Жыды́, і ўкрадкам не гаварыў нічога.

А як некаторыя закамянелі й ня ве́рылі, зьневажаючы шлях (Гасподні) перад народам, дык, пакінуўшы іх, аддзяліў вучняў і кожын дзе́нь гутарыў у школе не́йкага Тырана.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter
ШКОЛУ →