Біблія » Сімфонія » для пераклада Дзекуць-Малея

ШЛЯХÍ — у перакладзе Дзекуць-Малея

У перакладзе Дзекуць-Малея слова «шляхí» сустракаецца 11 разоў у 11 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 7 перакладах: Бокуна, Чарняўскага, Сёмухі, праваслаўным, каталіцкім, Клышкi, Сабілы і Малахава.

ШЛЯХÍ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
Госпадзе, пакажы мне шляхі Тваі, навучы, дзе сьцежкі Твае.

Усе шляхі Гасподнія — ласка ды праўда для тых, што заховываюць запаведзь Яго і аб’явы Ягоныя.

Шляхі Твае буду я адступнікам паказваць, і грэшнікі вернуцца йзноў да Цябе.

Ён паказаў шляхі Свае Майсею, сыном Ізраілявым учынкі Сваі.

Аб запаведзях Тваіх разважаці буду й на шляхі Тваі пазіраці.

І ты, дзіцятка, назавешся прарокам Усявышняга, бо пройдзеш напе́рад прад абліччам Госпада — прыгатаваць шляхі Яму,

усякі дол няхай напоўніцца, і ўсякая гара́ і ўзгорак няхай зьнíзяцца, крывулі выпрастуюцца і няроўныя шляхі зробяцца гладкімі;

сказаў: О, сыне чартоўскі, поўны ўсякае крывадушнасьці і ўсякага злачынства, ворагу ўсякае праўды! Ці-ж не пакінеш ты крывіць простыя шляхі Госпада?

О, глыбіня багацьця і мудрасьці і ве́даньня Божага! Як недасяжныя прысуды Яго і нявысьле́дны шляхі Ягоныя!

Дзеля гэтага я паслаў да вас Цімахве́я, які ёсьць дзіця мае́ ўмілаванае і ве́рнае ў Госпадзе, і ён напомніць вам шляхі мае́ ў Хрысьце Ісусе, як я ўсюды ў-ва ўсякай царкве́ навучаю.

і пяюць яны пе́сьню Майсе́я, раба Божага, і пе́сьню Ягняці, мовячы: Вялікія і дзіўныя ўчынкі Твае́, Госпадзе Божа Уседзяржыцелю! Справядлівыя й праўдзівыя шляхí Тваі, Цару сьвятых!

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter