Біблія » Сімфонія » для пераклада Дзекуць-Малея

СПАМÍЖ — у перакладзе Дзекуць-Малея

У перакладзе Дзекуць-Малея слова «спамíж» сустракаецца 5 разоў у 5 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 3 перакладах: Бокуна, Чарняўскага, Сёмухі.

СПАМÍЖ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
Калі запросіць цябе́ не́хта на вясе́льле, не сяда́й на пе́ршае ме́сца, каб не надарыўся хто паважне́йшы за цябе́ спамíж запрошаных ім,

Яны выйшлі спаміж нас, але ня былі з нашых; бо, каб яны былі з нашых, дык асталіся-б з намі; але яны выйшлі, каб выявілася, што ня ўсе́ з нашых.

з Анісімам, ве́рным і ўмілаваным братам, што спаміж вас: яны раскажуць вам усё, што тутака.

Бо ўсякі архірэй, спаміж людзе́й выбіра́ны, дзеля людзе́й стаўляецца на тое, што́ Божае, каб прынасіць дары й ахвяры за грахі,

Ня бойся нічога, што маеш вы́цярпець. Вось, д’ябал маніцца кідаці спаміж вас, каб спакусіць; і зазна́еце гора дзе́сяць дзён. Будзь ве́рны да сьме́рці, і дам табе́ вянок жыцьця.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter