Сьпявайце Яму новую песьню; крэпка ўдарайце па струнах пры радасных гуках!
Ляскайце далоньмі, усе народы, сьпявайце Богу з радасьці вялікае!
Сьпявайце аб славе іменьня Ягонага, абвяшчайце славу й хвалу Яго!
Сьпявайце Богу, імя Яго выслаўляйце! Дарогу рабеце Таму, што праз пустыню праносіцца, — Госпад імя Яму! — і прад абліччам Яго весяліцеся,
Царствы зямныя! Сьпявайце Богу, выслаўляйце Госпада, (Зэля)
Радасна сьпявайце перад Богам, нашай Цьвярдыняй; слаўце Бога Якубавага!
Сьпявайце Гоепаду новую песьню, сьпявайце Госпаду, усенька зямля!
Сьпявайце Госпаду, багаслаўце імя Яго! З дня на дзень абвяшчайце спасеньне Ягонае!
Псальм. Сьпявайце Госпаду песьню новую, бо Ён цуды ўчыніў! Правіца Яго і сьвятое плячо Яго здабылі Яму перамогу.
Сьпявайце Госпаду, усенька зямля! радуйцеся і ў песьні хвалеце!
Сьпявайце Богу, выслаўляйце Яго! Апавядайце аб усіх цудах Ягоных!
Хвалеце Госпада, бо Госпад добры; сьпявайце іменьню Яго, бо яно мілае.
Сьпявайце Госпаду хвалебную песьню, на гусьлях слаўце нашага Бога,
Альлілуя! Сьпявайце Госпаду песьню новую; хвала Яму ў зграмаджэньні пабожных!