Дайце мне абвясьціць, што Госпад сказаў да мяне: Ты-ж Сын Мой, сягоньня спарадзіў Я Цябе!
і душа мая вельмі спалохана. Ты-ж, Госпадзе, дакуль?
Ты-ж бачыў гэта! Бо Ты пазіраеш на муку й гора, каб узяць у руку Сваю. Табе пакідае іх нешчасьлівы; Ты — помач сіраце.
Дык навет праходзячы далінаю ценю сьмяротнага ня буду баяцца напасьці, бо Ты-ж са мною: Твая паліца й падпора Твая — яны мяне пацяшаюць.
Ты-ж Цар мой, о Божа! Дык пашлі ўспамогу Якубу!
Ты-ж, Божа, іх кінеш у найглыбейшыя ямы; тыя, што прагнуць крыві, ды здраднікі паловы сваіх дзён не дажывуць. А я на Цябе спадзяюся!
Дзе-ж, о Госпадзе, даўнейшыя ласкі Твае? Ты-ж кляўся Давіду праўдай Тваёю!
Ты-ж, Госпадзе, навекі ў вышыні нябёсаў!
Яны згінуць, Ты-ж астанешся; як шаты, струхлеюць яны, як вопратку іх пераменіш, і яны пазьмяняюцца;
Хай будуць Табе даспадобы, о Госпадзе, самахвотныя жэртвы вуснаў маіх. Ты-ж мяне навучы ўставаў Тваіх.
Ты-ж блізкі, о Госпадзе, і ўсе Твае запаведзі — праўда.
Ты-ж, калі молішся, увайдзі ў камору тваю і, зачыніўшыся, памаліся Айцу Твайму, які Сам ута́йне, і Аце́ц твой, вíдзячы ўто́енае, нагародзіць цябе яўна.
і кажа яму: кожын чалаве́к пе́рш падае добрае віно, а як нап’юцца, тады го́ршае; ты-ж добрае віно захаваў дагэтуль.
а Майсе́й у законе загада́ў нам пабіваць гэткіх каме́ньнем. Ты-ж што скажаш?
Ты-ж не патурай ім: бо на яго засе́лі больш за сорак мужоў із іх, якія далі зарок ня е́сьці й ня піць, пакуль не заб’юць яго, і цяпер яны гатовы, чакаючы ве́сткі ад цябе́.
Калі-ж некаторыя з галін адламаліся, а ты-ж, быўшы дзікай аліўкай, прышчапіўся заме́ст іх і стаўся злучом караня й соку аліўкі,
Ты-ж, чалаве́ча Божы, уцякай ад гэтага, але пасьпява́й у праўдзе, багабойнасьці, ве́ры, любві, цярплівасьці, ціхасьці;
Ты-ж гавары тое, што гожа здаровай навуцы:
ты-ж яго, як маё сэрца, прымі.
Ве́даю ўчынкі тваі і тугу й убожства (ты-ж багаты), ды ганьбаваньне ад тых, што называюць сябе́ Жыдамі й ня ёсьць, а ёсьць сынагога сатаны.