Расчыняйцеся, вароты высокіяі Але, расчыняйцеся, вароты адвечныя, каб увайшоў Цар Славы!
Расчыняйцеся, вароты высокія! Але, расчыняйцеся, вароты адвечныя, каб увайшоў Цар Славы!
Расчынеце вароты справядлісасьці мне: увайду я праз іх, каб Госпада славіць.
Вось вароты Гасподнія: пабожныя ўвойдуць праз іх.
Уваходзьце праз це́сныя вароты, бо шырокі вароты і вольны той шлях, што вядуць да загубы, і шмат хто йдзе́ імі;
бо це́сны вароты і вузкі той шлях, што вядуць у жыцьцё, і ве́льмі мала хто знаходзіць іх.
І Я кажу табе́: ты — скала, і на гэтай скале́ Я збудую Царкву́ Маю́, і вароты пяке́льныя не перамогуць яе́.
Калі-ж ён выходзіў за вароты, уба́чыла яго другая, ды кажа быўшым там: гэты быў з Ісусам Назарэем.
Старайцеся ўвайсьці праз це́сныя вароты, бо, кажу вам, многія будуць памыка́цца ўвайсьці ды ня здолеюць.
І той, што гутарыў са мною, ме́ў трысьціну залатую, каб абме́рыць ме́ста і вароты яго, і сьце́ны яго.
І дванаццаць варотаў — дванаццаць пэрлаў: а кожныя вароты із аднае́ пэрлы. І вуліца ме́ста чыста залатая, быццам шкло празры́стае.
І вароты ягоныя ня будуць замыкацца ўдзе́нь, а ночы там ня будзе.
Шчасьлівыя, што выпаўняюць за́паведзі Яго, каб была ўлада іх на дрэва жыцьця, ды каб увайшлі праз вароты ў ме́ста;