Біблія » Сімфонія » для пераклада Дзекуць-Малея

ВІНАГРАДНІК — у перакладзе Дзекуць-Малея

У перакладзе Дзекуць-Малея слова «вінаграднік» сустракаецца 11 разоў у 11 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 7 перакладах: Бокуна, Чарняўскага, Сёмухі, праваслаўным, каталіцкім, Клышкi, Сабілы і Малахава.

ВІНАГРАДНІК

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
Божа сілаў! Павярніся, зірні з неба, паглядзі й адведай вінаграднік гэты!

Бо Царства Нябе́снае падобна да чалаве́ка — гаспадара дому, які выйшаў вельмі рана наняць работнікаў у вінаграднік свой.

І, умовіўшыся з работнікамі па дынару за дзе́нь, паслаў іх у вінаграднік свой.

І сказаў ім: ідзіце і вы ў вінаграднік мой і, што будзе нале́жацца, дам вам. Яны пайшлі.

Яны кажуць яму: ніхто нас не наняў. Ён кажа ім: ідзіце й вы ў вінаграднік мой і, што будзе належацца, дастанеце.

Вы́слухайце другую прыповесьць: быў не́йкі гаспадар дому, каторы насадзіў вінаграднік, агарадзіў яго агарожаю, выкапаў у ім сажалку, пабудаваў ве́жу і, аддаўшы яго вінаградарам, адыйшоў.

Кажуць Яму: злыдняў гэтых аддасьць ліхой сьме́рці, а вінаграднік дасьць другім вінаградарам, каторыя будуць аддаваць яму плады ў свой час.

І пачаў гаварыць да іх прыпо́весьцямі: чалаве́к насадзіў вінаграднік, абгарадзіў яго і вы́капаў сток, ды пабудаваў ве́жу і аддаў вінагра́дарам, ды пае́хаў.

Што-ж зробіць гаспадар вінаградніку? Пры́йдзе і заб’е́ць вінагра́дараў і аддасьць вінаграднік другім.

Пры́йдзе ды вы́губіць вінагра́дараў гэных і аддасьць вінаграднік другім. Чуўшыя-ж гэтае сказалі: Хай ня будзе!

І пачаў Ён гаварыць да народу гэткую прыповесьць: адзін чалаве́к насадзіў вінаграднік і аддаў яго вінагра́дарам, і адлучыўся на даўгі час;

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter