Біблія » Сімфонія » для пераклада Дзекуць-Малея

ВУЛІЦАХ — у перакладзе Дзекуць-Малея

У перакладзе Дзекуць-Малея слова «вуліцах» сустракаецца 5 разоў у 5 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 8 перакладах: Бокуна, Чарняўскага, Сёмухі, Станкевіча, праваслаўным, каталіцкім, Клышкi, Сабілы і Малахава.

ВУЛІЦАХ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
Няхай будуць тлустыя нашы валы; хай ня будзе ўзламаньня ні жаднае страты, ні плачу на вуліцах нашых!

Дык вось, калі дае́ш міласьціну, ня трубі перад сабою, як робяць крывадушнікі ў школах і на вуліцах, каб выхвалялі іх людзі. Запраўды кажу вам: яны ўжо дастаю́ць нагароду.

Ня будзе свары́цца, ані загало́сіць, і ніхто не пачуе на вуліцах голасу Яго.

Тады пачнецё гаварыць: мы е́лі й пілі перад Табою, і на вуліцах нашых навучаў Ты.

І, вярнуўшыся, слуга той пераказаў гэтае гаспадару свайму. Тады, разгне́ваўшыся, гаспадар дому сказаў слузе́ свайму: пайдзі хутчэй па вуліцах і вулках места і прывядзі сюды ўбогіх, кале́каў, кульгавых, сьляпых.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter