Біблія » Сімфонія » для пераклада Дзекуць-Малея

ВЫ́ЙДЗЕ — у перакладзе Дзекуць-Малея

У перакладзе Дзекуць-Малея слова «вы́йдзе» сустракаецца 14 разоў у 14 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 8 перакладах: Бокуна, Чарняўскага, Сёмухі, Станкевіча, праваслаўным, каталіцкім, Клышкi, Сабілы і Малахава.

ВЫ́ЙДЗЕ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
Ад аблічча Твайго няхай выйдзе прысуд мой; вочы Твае бачаць, што справядліва.

І, калі прыдзе ў адведзіны хто да мяне, гаворыць няшчыра; сэрца ягонае злосьцяй напоўнена; а выйдзе, дык лаець мяне.

калі будзе судзіцца, няхай выйдзе вінаватым, а малітва ягоная хай абернецца ў грэх.

Выйдзе дух із яго, і ізноў зямлёю ён зробіцца; у той-жа дзень счэзнуць і мысьлі яго.

І ты, Віфляе́м, зямля́ Юдзіна, нічым ня ме́ншы за ваяводзтвы Юдавы, бо з цябе́ выйдзе Правады́р, Каторы ўпасе́ народ Мой Ізраільскі (Міхея 5:2).

Калі нячысты дух выйдзе з чалаве́ка, то блука́ецца на бязво́дзьдзі, шука́ючы супако́ю, і не знаходзіць.

і калі жонка разлу́чыцца з мужам сваім ды вы́йдзе за другога, — блудзіць.

Калі нячысты дух выйдзе з чалаве́ка, то ходзіць па бязводных мясцо́х, шукаючы супакою, і, не знаходзячы, кажа: вярнуся ў дом мой, адкуль выйшаў.

Я — дзьве́ры; хто ўвойдзе праз Мяне́, спасён будзе, і ўвойдзе і выйдзе і пашу знойдзе.

Хто пераможа, зро́блю таго стаўбом у храме Бога Майго, і ўжо ня выйдзе вонкі; і напішу на ім імя Бога Майго і імя ме́ста Бога Майго, новага Ерузаліму, што зыходзе з не́ба ад Бога Майго, ды Маё новае імя.

І, калі хто схоча зрабіці ім крыўду, агонь выйдзе із вуснаў іх ды пажарэ ворагаў іхніх; і калі хто схоча зрабіці ім крыўду, мусіць быць гэтак забіты.

І калі скончаць сьве́дчаньне сваё, зьве́р, што выйдзе з бяздоньня, учыніць вайну з імі і пераможа іх ды пазабівае іх.

Зьве́р, якога ты бачыў, быў і няма, і выйдзе з бяздоньня і пойдзе на пагібель; і задзíвяцца жы́хары зямлі (імёны якіх не запісаны ў кнігу жыцьця ад пачатку сьве́ту), бачучы зьве́ра, што быў і няма, хаця ёсьць.

і выйдзе звадзіць народы на чатырох кутох зямлі, Гога і Магога, ды зьбіраць іх на вайну; лічба-ж іх, як пясок у моры.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter