Біблія » Сімфонія » для пераклада Дзекуць-Малея

ЗАХАВАЎ — у перакладзе Дзекуць-Малея

У перакладзе Дзекуць-Малея слова «захаваў» сустракаецца 13 разоў у 12 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 8 перакладах: Бокуна, Чарняўскага, Сёмухі, Станкевіча, праваслаўным, каталіцкім, Клышкi, Сабілы і Малахава.

ЗАХАВАЎ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
А ці-ж гэта зусім дарэмна, што я захаваў сваё сэрца ў чыстасьці дый у нявіннасьці рукі мае абмываў,

Навучы мяне, Госпадзе, шляху ўставаў Тваіх, каб я даканца яго захаваў.

Па век не забудуся загадаў Тваіх, бо імі захаваў Ты жыцьцё мне.

Цябе я клічу: памажы Ты мне, каб я захаваў уставы Тваі!

Юнак кажа Яму: усё гэтае захаваў я ад юнацтва майго; чаго яшчэ мне́ нестае́?

і кажа яму: кожын чалаве́к пе́рш падае добрае віно, а як нап’юцца, тады го́ршае; ты-ж добрае віно захаваў дагэтуль.

Калі Я быў на сьве́це з імі, Я захаваў іх у імя Тваё; тых, якіх Ты Мне́ даў, Я захаваў, і ніхто з іх ня згінуў, апрача сына пагібелі, каб выпаўнілася Пісаньне (Псальм 108:17).

Не прашу, каб Ты ўзяў іх із сьве́ту, але каб захаваў іх ад зла.

і калі не пашкадаваў пе́ршага сьве́ту, але ў васьмёх душах захаваў Ноя, апавядальніка праўды, як навёў быў патоп на сьве́т паганых;

Бароўся я добрай барацьбой, бе́г закончыў, ве́ру захаваў;

А што ты захаваў слова цярплівасьці Мае́й, дык і Я захаваю цябе́ ад гадзіны спакушэньня, што ма́е прыйсьці на ўсе́нькі сьве́т, каб спакусіць жы́хараў зямлі.

Ве́даю ўчынкі тваі; вось, Я даў перад табою дзьве́ры адамкнёныя, і ніхто ня можа замкнуць іх; малую маеш сілу, ды захаваў слова Маё і не адрокся ад іме́ньня Майго.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter