Біблія » Сімфонія » для пераклада Клышкi

ФІЛІПА — у перакладзе Клышкi

У перакладзе Клышкi слова «Філіпа» сустракаецца 11 разоў у 11 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 4 перакладах: Бокуна, Дзекуць-Малея, праваслаўным, каталіцкім.

ФІЛІПА

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
Бо Ірад, схапіўшы Іаана, звязаў [яго] і пасадзіў у турму з-за Ірадыяды, жонкі свайго брата Філіпа;

і Андрэя, і Філіпа, і Варфаламея, і Матфея, і Фаму, і Іякава Алфеевага, і Фадзея, і Сімана Кананіта,

Бо Ірад сам, паслаўшы людзей, схапіў Іаана і зняволіў яго ў турму з-за Ірадыяды, жонкі яго брата Філіпа, таму што ажаніўся з ёю;

Сімана, якога і назваў Пятром, і Андрэя, яго брата, і Іякава, і Іаана, і Філіпа, і Варфаламея,

На другі дзень Ён захацеў пайсці ў Галілею і знаходзіць Філіпа. І кажа яму Ісус: Ідзі ўслед за Мною.

яны падышлі да Філіпа, што быў з Віфсаіды Галілейскай, і прасілі яго, кажучы: Спадару, мы хочам убачыць Ісуса.

І спадабалася гэтае слова ўсяму сходу, і яны выбралі Стэфана, чалавека поўнага веры і Святога Духа, і Філіпа, і Прохара, і Ніканора, і Тымана, і Пармена, і Мікалая, празеліта-антыахійца,

А Сіман і сам паверыў і, ахрышчаны, трымаўся Філіпа, і, бачачы, што творацца знакі і вялікія сілы, дзівіўся.

Анёл жа Гасподні прамовіў да Філіпа, кажучы: Устань і ідзі на поўдзень на дарогу, якая спускаецца з Іерусаліма ў Газу, яна пустэльная.

І ён сказаў: Як жа я магу разумець, калі хто-небудзь не растлумачыць мне? — І ён папрасіў Філіпа падняцца і сесці з ім.

І калі яны выйшлі з вады, Дух [Святы зышоў на еўнуха, а Анёл] Гасподні забраў Філіпа, і еўнух больш не бачыў яго, бо ён паехаў сваёю дарогаю, радуючыся.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter