Біблія » Сімфонія » для пераклада Клышкi

ГАСПОДНЮЮ — у перакладзе Клышкi

У перакладзе Клышкi слова «Гасподнюю» сустракаецца 7 разоў у 7 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 3 перакладах: Сёмухі, Дзекуць-Малея, праваслаўным.

ГАСПОДНЮЮ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
Бо гэта той, пра каго сказана праз Ісаію прарока, які кажа: Голас звестуна ў пустэльні: «Падрыхтуйце дарогу Гасподнюю, простымі зрабіце Яго сцежкі».

Ён сказаў: Я вокліч прапаведніка ў пустэльні: «Выпрастайце дарогу Гасподнюю», як сказаў Ісаія-прарок.

Але калі некаторыя ўпарціліся ў нявер’і і не давалі пераканаць сябе, ліхасловячы дарогу Гасподнюю перад мноствам людзей, ён, адступіўшыся ад іх, аддзяліў вучняў і штодня прапаведваў у школе [нейкага] Тыранна.

Не можаце піць чашу Гасподнюю і чашу дэманаў; не можаце быць удзельнікамі стала Госпада і стала дэманаў.

Дык калі вы збіраецеся разам, то гэта не значыць прымаць вячэру Гасподнюю;

А калі прыйдзе Цімафей, глядзіце, каб ён быў у вас у бяспецы, бо ён робіць работу Гасподнюю, як і я.

Мы ж усе з адкрытым тварам, аглядаючы і адлюстрўваючы, як люстэрка, славу Гасподнюю, пераўтвараемся ў той самы вобраз ад славы ў славу так, як ад Гасподняга Духа.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter