Біблія » Сімфонія » для пераклада Клышкi

МІЛАСЭРНАСЦЬ — у перакладзе Клышкi

У перакладзе Клышкi слова «міласэрнасць» сустракаецца 15 разоў у 15 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 4 перакладах: Бокуна, Чарняўскага, праваслаўным, каталіцкім.

МІЛАСЭРНАСЦЬ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
Бяда вам, кніжнікі і фарысеі, крывадушнікі, таму што вы даяце дзесяціну з мяты, анісу і кмену, але ўпусцілі больш важкае ў законе: суд, міласэрнасць і веру75; трэба было гэта рабіць і таго не ўпускаць.

і Яго міласэрнасць — на пакаленні і пакаленні тых, што Яго баяцца.

Ён прыйшоў на дапамогу Ізраілю, Свайму слузе, памятаючы пра міласэрнасць, —

І яе суседзі і сваякі пачулі, што ўзвялічыў Госпад Сваю міласэрнасць да яе, і цешыліся з ёю.

створыць міласэрнасць нашым бацькам і ўспомніць Свой святы запавет,

праз сардэчную міласэрнасць нашага Бога, у якой наведае2 нас Усход з вышыні,

і калі хто суцяшае — у суцяшэнні; хто дае — у шчырасці; хто кіруе — то з руплівасцю; хто чыніць міласэрнасць — то з радасцю.

і, што язычнікі павінны праславіць Бога за Яго міласэрнасць, як напісана: «Таму я буду ўсхваляць Цябе, Госпадзе, між язычнікаў і апяваць Тваё імя».

Плод жа духа — гэта: любоў, радасць, мір, доўгацярплівасць, міласэрнасць, дабрыня, вера,

І на ўсіх, хто будзе рабіць паводле гэтага правіла, — мір на іх і міласэрнасць, і на Ізраіля Божага!

але Бог, багаты на міласэрнасць, з-за Сваёй вялікай любові, якою Ён палюбіў нас,

Дык калі ёсць якое заахвочванне ў Хрысце, калі ёсць якая ўцеха любові, калі ёсць якая супольнасць духу, калі ёсць якая міласэрнасць і спагада,

Дык апраніцеся, як выбранцы Божыя — святыя і ўлюбёныя — у міласэрнасць, дабрыню, пакорамудрасць, лагоднасць, доўгацярплівасць,

Няхай дасць яму Госпад знайсці міласэрнасць ад Госпада ў той дзень. А колькі ён паслужыў [мне] ў Эфесе, ты лепш ведаеш.

Цімафею, улюбёнаму сыну: Ласка Божая, міласэрнасць, мір ад Бога Бацькі і Хрыста Ісуса, нашага Госпада.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter