Біблія » Сімфонія » для пераклада Клышкi

ПАДЫМІСЯ — у перакладзе Клышкi

У перакладзе Клышкi слова «Падыміся» сустракаецца 5 разоў у 5 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 5 перакладах: Бокуна, Чарняўскага, Сёмухі, праваслаўным, каталіцкім.

ПАДЫМІСЯ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
Ісус жа сказаў ім у адказ: Сапраўды кажу вам: калі будзеце мець веру і не засумняваецеся, то не толькі з фігавым дрэвам гэта зробіце, але і калі гэтай гары скажаце: «Падыміся і кінься ў мора» — спраўдзіцца.

І кажа Ён чалавеку, які меў сухую руку: Падыміся і стань на сярэдзіну.

Сапраўды кажу вам: калі хто скажа гэтай гары: «Падыміся і кінься ў мора» і не ўсумніцца ў сваім сэрцы, а будзе верыць, што спраўдзіцца тое, што кажа, — будзе яму, [што ні скажа].

Але Ён ведаў іх думкі і сказаў чалавеку, што меў сухую руку: Падыміся і стань пасярэдзіне. — І той, падняўшыся, стаў.

Але калі запросяць, пайдзі і ўзляж на апошняе месца, каб той, хто паклікаў цябе, прыйшоўшы, сказаў табе: «Дружа, падыміся вышэй»; тады табе будзе гонар перад усімі, хто з табою ўзлягае.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter