Біблія » Сімфонія » для пераклада Клышкi

СІМАНЕ — у перакладзе Клышкi

У перакладзе Клышкi слова «Сімане» сустракаецца 9 разоў у 8 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 1 перакладзе: праваслаўным.

СІМАНЕ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
І ў адказ Ісус сказаў яму: Шчаслівы ты, Сімане, сыне Іонін, бо не цела і кроў адкрылі табе гэта, але Мой Бацька, што ў нябёсах.

Ён кажа: Так, плаціць. — І калі ён увайшоў у дом, Ісус апярэдзіў яго, кажучы: Як табе здаецца, Сімане? Зямныя цары з каго бяруць мыта ці падатак? Ці са сваіх сыноў, ці з чужых?

І прыходзіць і знаходзіць, што яны спяць, і кажа Пятру: Сімане, ты спіш? Аднае гадзіны не змог не паспаць?

І ў адказ Ісус сказаў яму: Сімане, Я маю нешта сказаць табе, — А ён кажа: Скажы, Натсаўніку.

[І сказаў Госпад:] Сімане, Сімане, вось сатана дамагаўся таго, каб прасеяць вас, як пшаніцу;

Калі ж яны паснедалі, Ісус кажа Сіману Пятру: Сімане, [сыне] Іаанаў52, ці любіш ты Мяне больш, чым яны? — Той кажа Яму: Так, Госпадзе, Ты ведаеш, што я люблю Цябе. — Ісус кажа Яму: Пасі Маіх ягнятак.

Кажа яму зноў, другі раз: Сімане, [сыне] Іаанаў52, ці любіш ты Мяне? — Пётр кажа Яму: Так, Госпадзе, Ты ведаеш, што я люблю Цябе. — Ісус кажа яму: Пасі Маіх авечак.

Трэці раз Ён кажа яму: Сімане, [сыне] Іаанаў52, ці любіш ты Мяне? — Засмуціўся Пётр, што Ён спытаўся ў яго трэці раз: «Ці любіш ты Мяне?» кажа53 Яму: Госпадзе, Ты ўсё ведаеш, Ты ведаеш, што я люблю Цябе. — [Ісус] кажа яму: Пасі Маіх авечак.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter