Біблія » Сімфонія » для пераклада Клышкi

ЎСЯЛЯКУЮ — у перакладзе Клышкi

У перакладзе Клышкi слова «ўсялякую» сустракаецца 12 разоў у 10 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 6 перакладах: Бокуна, Чарняўскага, Сёмухі, Станкевіча, праваслаўным, каталіцкім.

ЎСЯЛЯКУЮ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
І абыходзіў Ісус усе гарады і сёлы, навучаючы ў іх сінагогах, абвяшчаючы Дабравесце Царства і вылечваючы ўсялякую хваробу і ўсялякую немач [у людзях].

І, паклікаўшы дванаццаць Сваіх вучняў, Ён даў ім уладу над нячыстымі духамі, каб выганяць іх і вылечваць усялякую хваробу і ўсялякую немач.

Дык, адклаўшы ўсялякую злосць, і ўсялякую хітрасць, і крывадушнасць, і зайздрасць, і ўсялякае ліхаслоўе,

Бо адкрываецца з неба гнеў Божы на ўсялякую бязбожнасць і няправеднасць людзей, што заглушаюць праўду няправеднасцю.

Але грэх, ухапіўшыся за магчымасць праз запаведзь, выклікаў ува мне ўсялякую пажадлівасць, бо без закона грэх мёртвы.

потым — канец, калі Ён перадасць Царства Богу і Бацьку, калі Ён адменіць усялякае начальства і ўсялякую ўладу і сілу.

І Бог мае сілу памножыць усялякую ласку для вас, каб вы, маючы ва ўсім заўсёды ўсялякі дастатак, былі багатыя на ўсялякую добрую справу,

яны, зрабіўшыся нячулымі, аддаліся распусце, каб рабіць у прагнасці ўсялякую нечысціню.

Дык, калі хто ачысціць сябе ад гэтага, ён будзе начыннем для ганаровага ўжытку, асвячоным, карысным Гаспадару, прыдатным на ўсялякую добрую справу.

нікога не зневажалі, былі несварлівыя; добразычлівыя, выяўляючы ўсялякую лагоднасць да ўсіх людзей.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter