Біблія » Сімфонія » для пераклада Клышкi

ЗАБОЙСТВА — у перакладзе Клышкi

У перакладзе Клышкi слова «забойства» сустракаецца 5 разоў у 5 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 7 перакладах: Бокуна, Чарняўскага, Сёмухі, Дзекуць-Малея, праваслаўным, каталіцкім, Сабілы і Малахава.

ЗАБОЙСТВА

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
І быў адзін, якога звалі Варава, зняволены разам з паўстанцамі, што ў часе паўстання ўчынілі забойства.

Той быў кінуты ў турму за нейкі бунт, што адбыўся ў горадзе, і за забойства.

і адпусціць кінутага ў турму за бунт і забойства, таго, што прасілі яны, Ісуса ж аддаў на іх волю.

А Саўл ухваляў яго забойства. І ў той дзень адбылося вялікае ганенне на царкву, якая была ў Іерусаліме, і ўсе, акрамя Апосталаў, рассеяліся па абшарах Іудзеі і Самарыі.

яны напоўненыя ўсялякай няправеднасцю, подласцю, хцівасцю, зласлівасцю, поўныя зайздрасці, забойства, сваркі, ашуканства, благіх звычаяў, нашэптванняў,

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter