Ты раструшчыў галовы лявіятану, аддаў яго на ежу народу пустэльняў.
і Ён аддаў ву́сені ўраджай іхны і (плады) працы іхнай — саранчы.
Аддаў граду і тавар іхны, і статкі іхныя — маланкам.
Ён даў дарогу гневу Свайму, ня ахоўваў іхныя душы ад сьмерці, і жыцьцё іхнае аддаў маравой язве.
І Ён аддаў у палон сілу Сваю і славу Сваю ў руку́ ворага;
і аддаў Ён народ Свой ме́чу, і разгневаўся Ён на спадчыну Сваю.
і ударыў Ён ворагаў Сваіх ззаду (уцякаючых). І аддаў іх ганьбе навечна.
І Ён аддаў іх у руку паганаў, і запанавалі над імі іхныя нянавісьнікі;
Нябёсы ёсьць нябёсы Яговы, а зямлю Ён аддаў сынам чалавечым.
Моцна пакараў мяне Ягова, але сьмерці Ён мяне ня аддаў.
Хай будзе багаславёны Ягова, Які ня аддаў нас іхным зубам, як здабычу.
а зямлю іхную аддаў на спадак, на спадак Ізраэлю, народу Свайму.
і зямлю іхную аддаў на спадак, бо Міласэрнасьць Ягоная (трывае) у вяках вякоў,
Мірыся з супраціўнікам тваім хутчэй, пакуль ты яшчэ ў дарозе зь ім, каб супраціўнік ня аддаў цябе судзьдзі, а судзьдзя ня аддаў цябе слузе, і каб ня быць табе кінутым у вязьніцу.
І разгневаўшыся валадар ягоны аддаў яго ка́там, пакуль ня аддасьць усяго доўгу яму.
Тады Юда, які прадаў Яго, убачыўшы, што Ён засуджаны пашкадаваў (аб сваім учынку і) аддаў назад трыццаць срэбнікаў архірэям і старэйшынам,
Тады (ён) звольніў ім Бараўву, а Ісуса зьбічаваўшы аддаў каб (Ён) быў раскрыжаваны.
І прынёс галаву ягоную ў місе і аддаў яе дзяўчыне, а дзяўчына аддала яе матцы сваёй.
Тады загадаў народу ўзьлегці на зямлю; і ўзяўшы сем хлябоў (ды) падзякаваўшы, паламаў і аддаў вучням Сваім, каб разда́лі. І (яны) разда́лі народу.
Тады Пілат, жадаючы дагадзіць натоўпу, звольніў ім Бараўву, а Ісуса аддаў бічаваць, каб потым быў укрыжаваны.
І даведаўшыся ад сотніка, аддаў Цела Язэпу.
І мёртвы сеў і пачаў гаварыць; і аддаў яго (Ісус) матцы ягонай.
І калі той яшчэ падыходзіў, кінуў яго дэман і скурчыў. Але Ісус забараніў духу нячыстаму і аздаравіў хлопца, і аддаў яго ба́цьку ягонаму.
Бо калі (ты) ідзеш з супраціўнікам тваім да начальніка, па дарозе прыкладзі намаганьні (каб) пазбавіцца ад яго, каб (ён) ня прыцягнуў цябе да судзьдзі, а судзьдзя ня аддаў цябе экзэкутару, а экзэкутар ня кінуў цябе ў вязьніцу.
І ён той жа час стаў бачыць і пайшоў за Ім, славячы Бога. І ўвесь народ, убачыўшы (гэтае), аддаў хвалу Богу.
Дык чаму (ты) ня аддаў срэбра майго мянялу, і я, прыйшоўшы, атрымаў бы яго з прыбыткам?
І пачаў (Ён) гаварыць да народу прыповесьць гэтую: адзін чалавек насадзіў вінаграднік і аддаў яго ў арэнду вінаградарам, і адлучыўся ў чужы край на доўгі час;
І, загаласіўшы моцным голасам, Ісус сказаў: Тата Мой! у Рукі Твае аддаю Дух Мой. І, сказаўшы гэтае, аддаў Дух.
Бо гэтак палюбіў Бог сьвет, што аддаў (у ахвяру) Сына Свайго Адзінароднага, каб кожны, хто верыць у Яго, ня загінуў, але меў Жыцьцё Вечнае.
Бацька любіць Сына і ўсё аддаў у Руку Ягоную.
Бо Бацька і ня су́дзіць нікога, але ўвесь суд аддаў Сыну,
Ісус, ведаючы, што Бацька ўсё аддаў Яму ў Рукі (Ягоныя), і што Ён ад Бога выйшаў і да Бога йдзе,
Дык тады (ён) аддаў Яго ім, каб быў укрыжаваны. І ўзялí Ісуса і павялі.
Як жа Ісус узяў воцату, Ён сказаў: Збылося! і, нахіліўшы галаву, аддаў Дух.
Ангел жа Госпада зьнячэўку паразíў яго за тое, што ня аддаў хвалы Богу і, зае́дзены чарвякамі, (ён) сканаў.
Бо калі Бог ангелаў саграшыўшых ня пашкадаваў, але ў путах цемры кíнуўшы ў тартар аддаў захоўваць (іх) для суда,
Пагэтаму і аддаў іх Бог у пажадлівасьцях іхных сэрцаў нячыстасьці: апаганьваць целы свае між сабою.
Пагэтаму аддаў іх Бог ганьбе распуснай зацятасьці. Таму і жанчыны іхныя замянілі прыроднае карыстаньне на супрацьпрыроднае.
І, як яны ня ўважалі за патрэбнае мець ў пазнаньні Бога, (то) Бог аддаў іх бязглуздаму розуму чыніць няпрыстойшчыны,
Той, Каторы ня пашкадаваў Свайго Сына, але за ўсіх нас аддаў Яго, як жа ня падаруе (дасьць) нам разам зь Ім і ўсё?
Які аддаў Сябе за грахі нашыя, каб выбавіць нас ад цяперашняга ліхога веку, паводля волі Бога і Бацькі нашага,
я ўкрыжаваны са Хрыстом: жыву ўжо ня я, а жыве ўва мне Хрыстос; а тое, што я жыву цяпер у целе, то жыву верай у Сына Бога, Які палюбіў мяне і аддаў Сябе за мяне.
і жывіце ў любові, як і Хрыстос узьлюбіў нас і аддаў Сябе за нас у прынашэньне і ахвяру Богу, як водар прыемны.
Мужы, любіце жонак сваіх, як і Хрыстос узьлюбіў царкву і аддаў Сябе Самога за яе,
якімі ёсьць Гімянэй і Аляксандр, якіх я аддаў шатану, каб яны былі наву́чаны ня блюзьнерыць.
Які аддаў Сябе дзеля адкупленьня за ўсіх: гэта (належыць да) сьведчаньня канца часоў (якім Ён гэта прызначыў).
Які аддаў сябе за нас, каб адкупіць нас ад усялякага бяззаконьня і каб ачысьціць Сабе народ асаблівы, руплівы да добрых учынкаў.
каб ня было сярод вас якога блудадзея альбо бязбожніка, як Гісаў, які за адну ежу аддаў права першародства свайго.