Біблія » Сімфонія » для пераклада Сабілы і Малахава

БЛІЖНЯГА — у перакладзе Сабілы і Малахава

У перакладзе Сабілы і Малахава слова «бліжняга» сустракаецца 9 разоў у 9 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 6 перакладах: Бокуна, Чарняўскага, Станкевіча, Дзекуць-Малея, праваслаўным, каталіцкім.

БЛІЖНЯГА

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
Хто бліжняга свайго таемна абгаворвае, я таго праганю. Ганарыстага вачамі і пага́рдлівага сэрцам я ня пацярплю.

шануй бацьку твайго і матку і любі бліжняга твайго як самога сябе. (Вых. 20:12,13−16; Ляв. 19:18; Другазак. 5:16,17−20)

І другое падобнае яму: палюбі бліжняга твайго, як самога сябе. Больш за гэтыя другога прыказаньня няма.

і любіць Яго ад усяго сэрца, і ад усяго разуменьня, і ад усёй душы, і ад усёй сілы, і любіць бліжняга, як само́га сябе — больш за ўсіх усеспаленьняў і ахвяраў.

Ён жа, адказаўшы, сказаў: узьлюбі Госпада Бога твайго ад усяго сэрца твайго і ад усёй душы тваёй, і ўсёю моцаю тваёю, і ўсім розумам тваім, і бліжняга твайго, як самога сябе.

Але той, што крыўдзіў бліжняга, адпіхнуў яго, сказаўшы: хто цябе паставіў начальнікам і судзьдзёю над намі?

Аднак калі (вы) выпаўняеце закон валадарскі па Пісаньню: палюбі бліжняга твайго, як самога сябе, добра робіце.

Таму што: «ня чужалож», «ня забівай», «ня крадзі», «ня сьведчы ілжыва», «ня пажадай (чужога)» і ўсякае другое прыказаньне ў гэтым слове зьмяшчаецца: «любі бліжняга твайго, як самога сябе».

Бо ўвесь Закон у адным сказе зьмяшчаецца: «любі бліжняга твайго, як самога сябе».

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter