Біблія » Сімфонія » для пераклада Сабілы і Малахава

БЛЮЗЬНЕ́РСТВА — у перакладзе Сабілы і Малахава

У перакладзе Сабілы і Малахава слова «блюзьне́рства» сустракаецца 8 разоў у 8 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 3 перакладах: Бокуна, Сёмухі, Дзекуць-Малея.

БЛЮЗЬНЕ́РСТВА

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
Тады архірэй разьдзер адзежы свае, кажучы: (Ён) блюзьніць: на што нам яшчэ сьведкі? Вось цяпер (вы) пачулі блюзьнерства Ягонае.

але хто прамовіць блюзьнерства на Духа Сьвятога, той ня мае дараваньня ніколі, але ён падлягае вечнаму засуджэньню,

крадзяжы, прагавíтасьць, злосьць, ашу́ка, бессарамяжнасьць, ліхое вока, блюзьне́рства, пыха, няразумнасьць.

Вы пачулі блюзьнерства. Як вам здаецца? І яны ўсе Яго засудзілі: варты сьмерці.

І пача́лі разважаць кніжнікі і хварысэі, кажучы: «Хто ёсьць Гэты, Каторы гаворыць блюзьнерства, хто можа дараваць грахі, акрамя як адзін Бог?»

Адказалі Яму жыды, кажучы: за добры ўчынак ня камяну́ем Цябе, але за блюзьнерства, ды што Ты, будучы чалавекам, робіш Сябе Богам.

І па ўсіх сынагогах, часта мучачы іх, прымушаў да блюзьнерства і цераз меру раз’ярыўшыся супраць іх, перасьледаваў (іх) нават і да чужых местаў.

І ён разявіў рот свой для блюзьнерства на Бога, каб блюзьнерыць на Імя Ягонае і на Скінію Ягоную, і на тых, што жывуць на небе.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter