Біблія » Сімфонія » для пераклада Сабілы і Малахава

ГРАМАДЗЯНÍН — у перакладзе Сабілы і Малахава

У перакладзе Сабілы і Малахава слова «грамадзянíн» сустракаецца 5 разоў у 5 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 8 перакладах: Бокуна, Чарняўскага, Сёмухі, Станкевіча, Дзекуць-Малея, праваслаўным, каталіцкім, Клышкi.

ГРАМАДЗЯНÍН

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
Паўла ж сказаў: я жыд із Тарсу, грамадзянíн значнага места ў Кілікі. Прашу ж цябе, дазволь мне прамовіць да народу.

Сотнік пачуўшы ды падыйшоўшы да тысячніка паведаміў, кажучы: глядзі, што (ты) хочаш зрабіць? бо гэты чалавек — рымскі грамадзянін.

Прыйшоўшы ж тысячнік сказаў яму: скажы мне, ці ты рымскі грамадзянін? Ён жа сказаў: але́.

Дык ураз адступіліся ад яго тыя, што меліся выпытываць у яго. А тысячнік, даведаўшыся, што ён рымскі грамадзянін, спалохаўся, што зьвязаў яго.

Мужчыну гэтага, схопленага жыдамі, якія маніліся (яго) забіць, я, напаўшы на іх з войскам, адабраў яго, даведаўшыся, што ён рымскі грамадзянін.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter