Па ўсенькай зямлі выходзіць іхны знак, і да канца сусьвету іхны голас. Там Ён паставіў палатку дзеля сонца.
Яно ўзыходзіць ад краю неба і бяжыць да другога канца, і нішто ня схована ад ягонай гарачыні.
Ад канца зямлі гукаю я да Цябе, калі сэрца маё маладу́шнічае. Ты прывядзі мяне да скалы, якая вышэй за мяне,
пакуль я ні ўвайшоў у Сьвятыню Бога і ні зразумеў іхнага канца.
Навучы мяне, Ягова, шляху Пастановаў Тваіх, каб я яго захаваў да канца.
Я нахіляю сэрца маё, каб чыніць Пастановы Твае навек, да канца.
і будзеце зьнянавіджаны ўсімі за Імя Маё, але, хто вытрывае да канца, уратаваны будзе.
А хто вытрывае да канца, той будзе ўратаваны.
і будзеце зьнянавіджаныя ўсімі за Імя Маё. А хто вытрывае да канца — той будзе збаўлены.
і будзе гаспадарыць над домам Якубавым давеку, і Гаспадарству Ягонаму ня будзе канца.
А перад сьвятам Пасхі Ісус, ведаючы, што прыйшла гадзіна Ягоная, каб перайсьці з гэтага сьвету да Бацькі, палюбіўшы Сваіх, што на сьвеце, да канца палюбіў іх.
Пагэтаму, падперазаўшы сьцёгны розуму вашага, чуваючы, да канца спадзявайцеся на Багадаць, што прыносіцца вам у адкрыцьцí Ісуса Хрыста.
у руплівасьці ня аслабявайце, духам палаючы, чынячы служэньне да канца часоў;
Каторы і ўгрунтуе вас да канца, (каб вам быць) бязьвіннымі ў дзень Госпада нашага Ісуса Хрыста.
Таму што мы пішам да вас ня нейкім іншасказаньнем, але тое, што вы чытаеце ці нават разумееце; спадзяюся ж, што і да канца зразумееце,
Які аддаў Сябе дзеля адкупленьня за ўсіх: гэта (належыць да) сьведчаньня канца часоў (якім Ён гэта прызначыў).
а Хрыстос — як Сын над домам Ягоным, дом жа Ягоны — мы, калі толькі адвагу і пахвалу надзеі цьвёрда да канца захаваем.
Бо мы сталіся супольнікамі Хрысту, калі толькі прынятае спачатку рашэньне цьвёрда захаваем да канца,
Жадаем жа, каб кожны з вас выявіў рупнасьць і поўную ўпэўненасьць у надзеі да канца.
бяз бацькі, бяз маткі, бяз радаводу, які ня мае ні пачатку дзён, ні канца жыцьця, прыпадобнены да Сына Бога застаецца сьвятаром назаўсёды.
І таму, хто пераможа і хто выканае да канца ўчынкі Мае, таму дам уладу над паганамі.