Біблія » Сімфонія » для пераклада Сабілы і Малахава

СПАДЗЯВАЛІСЯ — у перакладзе Сабілы і Малахава

У перакладзе Сабілы і Малахава слова «спадзяваліся» сустракаецца 7 разоў у 6 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 8 перакладах: Бокуна, Чарняўскага, Сёмухі, Станкевіча, Дзекуць-Малея, праваслаўным, каталіцкім, Клышкi.

СПАДЗЯВАЛІСЯ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
На Цябе спадзяваліся ба́цькі нашыя. Яны спадзяваліся, і Ты вызваляў іх.

Да Цябе яны гукалі і былí выратаваныя. Яны спадзяваліся на Цябе і ня былí пасаромленыя.

А мы спадзяваліся, што Ён ёсьць Той, што мае збавіць Ізраэля; але да ўсяго гэтага вось ужо трэйці дзень праходзіць сягоньня, як гэта сталася.

Гэтак некалі і сьвятыя жонкі, якія спадзяваліся на Бога, упрыгожвалі сябе, слухаючыся сваіх мужоў.

і ня (толькі) так, як мы спадзяваліся, але саміх сябе яны адда́лі, перш Госпаду, (а потым) і нам па волі Бога,

Багатым у цяперашнім веку загадвай, каб высока пра сябе ня думалі і ня спадзяваліся на багацьце нянадзейнае, але на Бога жывога, Які дае нам са збыткам усё патрэбнае;

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter