Біблія » Сімфонія » для пераклада Сабілы і Малахава

СТОЮЧЫ — у перакладзе Сабілы і Малахава

У перакладзе Сабілы і Малахава слова «стоючы» сустракаецца 6 разоў у 6 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 1 перакладзе: Дзекуць-Малея.

СТОЮЧЫ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
І вось шукалі Ісуса і размаўлялі між сабою, стоючы ў Сьвятыні: што вы думаеце, (ці) ня прыйдзе Ён на сьвята?

Стаялі ж рабы і слугі, распаліўшы агонь з вугольля, бо было зябка, і грэліся. Быў жа зь імі Пётра, стоючы і грэючыся.

(Ён) жа, будучы поўны Духа Сьвятога, уце́міўшы по́зірк на Неба, угледзіў Славу Бога і Ісуса, стоючы праваруч Бога

і сказаў: вось, бачу Нябёсы расчыненыя і Сына Чалавечага, стоючы праваруч Бога.

апрача аднаго гэнага голасу, што (я) крыкнуў, стоючы сярод іх: за ўскрасеньне мёртвых сёньня я судзімы вамі.

І пасьля гэтага я ўбачыў чатырох Ангелаў, якія стоючы на чатырох вуглах зямлі, трымалі чатыры вятры зямлі, каб ня дуў вецер ні на зямлю, ні на мора, ні на якое дрэва.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter