Біблія » Сімфонія » для пераклада Сабілы і Малахава

ТВАІХ — у перакладзе Сабілы і Малахава

У перакладзе Сабілы і Малахава слова «Тваіх» сустракаецца 151 раз у 138 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 8 перакладах: Бокуна, Чарняўскага, Сёмухі, Станкевіча, Дзекуць-Малея, праваслаўным, каталіцкім, Клышкi.

ТВАІХ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
Калі я разглядаю Нябёсы Твае, твор Пальцаў Тваіх, ды месяц і зоркі, якія Ты заснаваў,

і зрабіў яго гаспадаром над творамі Рук Тваіх, і ўсё Ты паклаў пад ногі яму;

У сьвятых, што на зямлі, у цудоўных Тваіх, — у іх уся мая ўрачыстая радасьць»!

У справах людзкіх я сьцярогся ад сьцежак згубцы паводля слоў Вуснаў Тваіх.

Мае крокі трымаюцца моцна Тваіх сьлядоў. Мае ногі ня хістаюцца.

Сьцеражы мяне, як зрэнку вока. У засені Тваіх Крылаў аслані мяне

Тваёй Рукой, Ягова, ад людзей, ад людзей гэтага сьвету. Іхная доля ў гэтым жыцьці, і іхныя чэравы напаўняеш Ты са скарбонак Тваіх. Яны маюць многа сыноў, і свой лішак яны пакідаюць сваім дзецям.

І адкрыліся крыніцы водаў, і адчыніліся падмуркі ад ушчуваньня Твайго, Ягова, ад дыханьня ветру Ноздраў Тваіх.

Твая Рука знойдзе ўсіх Тваіх ворагаў, Правіца Твая знойдзе нянавісьнікаў Тваіх.

А я, я сказаў у няаба́члівасьці сваёй: «я адцяты ад Вачэй Тваіх». Але Ты пачуў голас маленьняў маіх, калі я крычаў да Цябе.

Як дарагая міласэрнасьць Твая, Божа! І сыны чалавечыя маюць прытулак у ценю крылаў Тваіх;

яны насычаюцца ад туку Дому Твайго, і з патоку слодычаў Тваіх Ты іх поіш;

Ты, Ягова, ня адхілі ад Мяне Тваіх спачуваньняў. Міласэрнасьць Твая і Праўда Твая хай заўсёды ахава́юць Мяне,

Бе́здань гукае бе́здань шумам вадаспадаў Тваіх. Усе буру́ны Твае і хвалі Твае прайшлі нада мною.

Ты любіш Праўду і нянавідзіш бяспраўе. Таму, Божа, памазаў Цябе Бог Твой алеем радасьці больш за супольнікаў Тваіх.

Замест ба́цькаў тваіх будуць твае сыны. Ты паставіш іх князямі па ўсёй зямлі.

Хай радуецца гара Сыён. Хай радуюцца дочкі Юды дзеля судоў Тваіх.

Ня вазьму цяляці з дому твайго ані казлоў са статкаў тваіх,

Я буду вучыць законапарушальнікаў шляхоў Тваіх, тады грэшнікі ве́рнуцца да Цябе.

Зьлітуйся нада мной, Божа! Зьлітуйся нада мной, бо ў Цябе бярэ прытулак душа мая, і ў цяню Тваіх крылаў бяру я прытулак, пакуль ня мінуцца нябясьпекі.

Я буду вечна жыць у сялібе Тваёй, пад покрывам крылаў Тваіх знайду прытулак. Зэля.

бо Ты — дапамога мая, і пад покрывам Крылаў Тваіх я буду ўрачыста ра́давацца.

Шчасьлівы той, каго Ты выбіраеш і набліжаеш, ён будзе жыць у дварах Тваіх. Мы насыцімся дабром Дому Твайго, сьвятасьцю Сьвятыні Тваёй.

Жыхары канцоў (зямлі) будуць баяцца Знакаў Тваіх, Ты пабуджаеш край раніцы і вечара ўрачыста радавацца.

каб ты нагу тваю акунуў у кроў, (і) язык тваіх сабакаў меў сваю долю ад ворагаў».

Выслухай мяне, Ягова, бо добрая Міласэрнасьць Твая. Праз мноства шчадротаў Тваіх павярніся да мяне!

Няхай судзіць народ Твой у справядлівасьці і ўбогіх Тваіх па праўдзе.

Калі б я сказаў: «Я буду гаварыць (як яны),» дык, я здрадзіў бы роду сыноў Тваіх.

Рыкаюць праціўнікі Твае пасярод сходаў Тваіх. Яны паставілі іхныя знакі, як азнакі.

Ня аддай душы Тваёй галубіцы зьверу. Жыцьцё ўбогіх Тваіх ня забудзь навечна!

Ня забудзь голасу Тваіх супраціўнікаў. Бунт тых, якія паўстаюць супраць Цябе, нясупынна ўзьнімаецца.

трупы рабоў Тваіх аддалі на ежу птушкам нябесным, це́лы сьвятых Тваіх дзікім зьвярам зямлі.

Нават верабей знайшоў дом, і ластаўка гняздо для сябе, дзе яна сваіх птушанятак укладае, ля Тваіх ахвярнікаў, Ягова войскаў, мой Каролю і Божа мой!

— Бо адзін дзень у дварах Тваіх ёсьць лепшы, чым тысяча (іншых дзён). Я буду лепш прабываць ля парогу Дому Бога майго, чым жыць у шатрах бязбожнасьці,

Ты растаптаў Рагаў (Ягіпет), як аднаго з пабітых. Тваёю моцнай Рукою Ты расьцярушыў ворагаў Тваіх.

Прыпомні, мой Госпад, ганьбу на Тваіх слуг, якую я нашу ў грудзёх маіх ад усіх моцных народаў,

бо тысяча гадоў у Тваіх вачах, як дзень учарашні, калі ён прайшоў, і, як варта начная.

Абярніся, Ягова! Дакуль? І суцешы слугаў Тваіх.

бо Ён Ангелам Сваім дасьць загад пра Цябе сьцерагчы Цябе на ўсіх шляхах Тваіх.

бо Ты, Ягова, радуеш мяне чынам Тваім, я ўрачыста радуюся Дзеям Рук Тваіх.

Сыён чуе і радуецца, і дочкі Юды ўрачыста радуюцца дзеля Судоў Тваіх, Ягова.

Напачатку Ты заснаваў зямлю, і нябёсы ёсьць Справа Рук Тваіх.

Сыны слугаў Тваіх будуць жыць, і насеньне іхнае ўмацуецца перад Абліччам Тваім.»

(Ты ёсьць Той,) Каторы горы поіць са Сваіх вышынных харомаў — ад плоду Тваіх твораў насычаецца зямля —

каб мне ўбачыць дабрабыт выбранцаў Тваіх, каб мне радавацца радасьцю народу Твайго, хваліцца з спадкам Тваім.

Ба́цькі нашыя ў Ягіпце ня зразумелі Цудаў Тваіх, ня помнілі мноства Міласэрнасьцяў Тваіх. І яны працівіліся каля мора, мора Чырвонага.

Давідавы. Псальм. Сказаў Ягова Госпаду майму: «Сядзі праваруч Мяне, пакуль Я пакладу ворагаў Тваіх у падножжа Стопаў Тваіх.

Жазло магутнасьці Тваёй пашле Ягова зь Сыёну. Валада́ры сярод ворагаў Тваіх!

Ты загадаў, каб Прыказаньняў Тваіх моцна трымаліся.

Усім сэрцам маім шукаю я Цябе. Ня дай мне адхіліцца ад Прыказаньняў Тваіх!

Багаславёны Ты, Ягова. Навучы мяне Статутаў Тваіх!

Вуснамі маімі я абвяшчаю ўсе суды Вуснаў Тваіх.

На шляху Тваіх Сьведчаньняў я радуюся, як з усякага багацьця.

Я буду разважаць аб Прыказаньнях Тваіх, я буду назіраць Шляхі Твае.

Я маю асалоду ў Статутах Тваіх. Я ня забуду Слова Тваё.

Зьнямаглася душа мая ад жаданьня Судоў Тваіх усякі час.

Ты пагразіў пыхлівым, праклятым, якія ўхіляюцца ад Загадаў Тваіх.

Нават князі сядзяць і згаворваюцца супраць мяне, а слуга Твой разважае аб Статутах Тваіх.

Дай мне зразумець Шлях Загадаў Тваіх, і я буду разважаць пра Цудадзеі Твае.

Я прыляпіўся да Сьведчаньняў Тваіх, Ягова. Ня аддай мяне пасаромленьню.

Я пабягу шляхам Прыказаньняў Тваіх, бо Ты пашыраеш сэрца маё.

Навучы мяне, Ягова, шляху Пастановаў Тваіх, каб я яго захаваў да канца.

Дай мне хадзіць сьцежкай Загадаў Тваіх, бо ў гэтым уцеха мая.

Нахіні сэрца маё да Сьведчаньняў Тваіх, а ня да карысьлівасьці.

Вось! я жадаю Загадаў Тваіх. Ажыві мяне ў Справядлівасьці Тваёй.

І я буду хадзіць на прасторы, бо я шукаю Загадаў Тваіх.

Я маю (маё) задавальненьне ў Загадах Тваіх, якія я люблю,

я ўздымаю рукі мае да Загадаў Тваіх, якія я люблю, і разважаю пра Пастановы Твае.

Гэта сталася мне: бо Загадаў Тваіх я пільнаваўся.

Я разважаў аб шляхах маіх і павярнуў стопы мае да Сьведчаньняў Тваіх.

Я сьпяшаўся і ня марудзіў трымацца Прыказаньняў Тваіх.

Я саўдзельнік усім, хто баіцца Цябе, і тым, хто Загадаў Тваіх трымаецца.

Зямля поўная Міласэрнасьці Тваёй, Ягова. Навучы Ты мяне Ўставаў Тваіх.

Ты Добры і робіш Дабро. Навучы Ты мяне Ўставаў Тваіх.

Закон Вуснаў Тваіх для мяне ёсьць лепш, чым тысячы золата і срэбра.

Хай будуць пасаромлены пыхліўцы, якія лганством ганьбілі мяне, (але) я буду разважаць аб Загадах Тваіх.

Хай будзе сэрца маё бяззаганным паводля Ўставаў Тваіх, каб я ня быў асаромленым.

Бо я стаўся, як мех скураны ў дыме, але Ўставаў Тваіх я ня забыўся.

Яны ледзь ня загубілі мяне на зямлі; але я ня пакінуў Загадаў Тваіх.

Ажывí мяне паводля Міласэрнасьці Тваёй, і я буду трымацца Сьведчаньня Вуснаў Тваіх!

Паводля Прысудаў Тваіх яны (зямля і нябёсы) стаяць сёньня, бо ўсе (яны) ёсьць слугі Твае.

У вякі вякоў я ня забуду Загадаў Тваіх, бо імі Ты ажывіў мяне.

Твой я. Ратуй мяне, бо я моцна імкнуўся да Загадаў Тваіх.

Ад Судоў Тваіх я ня ўхіляюся, бо Ты навучаеш мяне.

Бязбожнікі паставілі перада мной пастку, але я ня ўхіліўся ад Загадаў Тваіх.

Ты адпіхаеш усіх, хто блудна збочвае ад Пастановаў Тваіх, бо мудрагельства іхнае ёсьць ілжа.

Ад страху Твайго трымціць плоць мая, і Судоў Тваіх я баюся.

Адкрыцьцё Слоў Тваіх асьвятляе, прастакам дае разуменьне.

Збаў Ты мяне ад уціску людскога, і я буду пільнавацца Загадаў Тваіх.

Я ёсьць малы і пагарджаны, але Загадаў Тваіх я ня забываюся.

Праўда Сьведчаньняў Тваіх — вечная. Дай мне разуменьне, і я буду жыць.

Ад бязбожнікаў выратаваньне далёка, бо яны Ўставаў Тваіх ня шукаюць.

Вялікія спачуваньні Твае, Ягова. Ажыві Ты мяне паводля Судоў Тваіх.

Многа ў мяне перасьледвальнікаў і ворагаў маіх. Але ад Сьведчаньняў Тваіх я ня адступаюся.

Я заблудзіўся, як згубленая авечка. Шукай слугу Твайго, бо Прыказаньняў Тваіх я ня забыўся.

Стопы нашыя стаяць у брамах тваіх, Ярузаліме.

Хай будзе мір у мурох тваіх, (няпахíснае) дабрадзенства ў палацах тваіх.

Калі ты будзеш есьці працу рук тваіх, шчасьлівы ты і добра табе.

І глядзі на сыноў тваіх сыноў! Мір на Ізраэля!

Шчасьлівы ёсьць той, хто дзяцей тваіх схопіць і размажджэрыць іх аб скалу!

Усе каралі зямлі будуць дзякаваць Табе, о Ягова, калі яны пачуюць Словы Вуснаў Тваіх.

Ягова зробіць (гэта) за мяне. Ягова, Міласэрнасьць Твая (трывае) у вяках вякоў. Твораў Рук Тваіх (Ты) ня пакідай.

Я ўспамінаю дні старадаўнія, разважаю пра ўсе Дзеяньні Твае. Я разважаю пра стварэньне Рук Тваіх.

Я буду разважаць і гаварыць пра пышную славу Велічы Тваёй і пра словы аб цудоўных Дзеях Тваіх.

Хай яны гавораць пра сілу страшашчых Дзеяў Тваіх, а я буду расказваць пра Веліч Тваю.

бо Ён мацуе за́саўкі брамаў тваіх, сыноў тваіх багаслаўляе ў асяродку тваім,

Ён ўсталёўвае мір у межах тваіх, тукам пшаніцы насычае цябе,

Калі ж правае вока тваё спакушае цябе, вырві яго і кінь ад сябе; бо лепей табе, каб загінуў адзін з чэлясаў тваіх, а ня ўсё цела твае было ўкінута ў геенну.

І калі правая рука твая спакушае цябе, адсячы яе і кінь ад сябе; бо лепей табе, каб загінуў адзін з чэлясаў тваіх, а ня ўсё цела тваё было ўкінута ў геенну.

І (я) прывёў яго да вучняў Тваіх, і (яны) ня змаглі аздаравіць яго.

сказаў Госпад Госпаду майму: сядзі праваруч Мяне, пакуль пакладу ворагаў Тваіх да падножжа Ног Тваіх. (Пс. 110:1)

Ярузалім! Ярузалім! забойца прарокаў і забойца каменьнем пасланых да цябе! Колькі разоў хацеў Я сабраць дзяцей тваіх, як птушка зьбірае птушанят сваіх пад крыльлі, і вы ня захацелі.

Бо сам Давід сказаў у Духу Сьвятым: сказаў Госпад Госпаду майму: сядзі праваруч Мяне, пакуль пакладу ворагаў Тваіх падножжам Ног Тваіх?

і я папрасіў вучняў Тваіх, каб выгналі яго, і (яны) ня змаглі.

Ярузалім, Ярузалім, (ты) што забіваеш прарокаў і што камянуеш пасланых да цябе! Колькі разоў хацеў (Я) сабраць дзяцей тваіх, як птушка (зьбірае) птушанят (сваіх) пад крылы, але (вы) ня захацелі.

Казаў жа (Ён) і запрасіўшаму Яго: калі ты ладзіш абед ці вячэру ня кліч сяброў тваіх, ні братоў тваіх, ні сваякоў тваіх, ні суседзяў багатых, каб і яны цябе ня запрасілі (узаемна) каб ня сталася табе адплата.

і ўжо я ня варты называцца сынам тваім; прыймі мяне, як аднаго з наймітаў тваіх.

кажучы: о, каб ты (Ярузалім) зразумеў хоць у гэты твой дзень, што для міру твайго! Цяпер жа (гэта) укрыта ад вачэй тваіх,

і зьнішчаць цябе і дзяцей тваіх у табе і ня пакінуць у табе каменя на камені за тое, што ня распазнаў (ты) часу наведаньня цябе.

пакуль пакладу ворагаў Тваіх падножжам Ног Тваіх.

але Я памаліўся за цябе, каб ня заняпала вера твая; і ты некалі, навярнуўшыся, умацуй братоў тваіх.

пакуль пакладу ворагаў Тваіх падножжам Ног Тваіх.

і сказаў яму: выйдзі зь зямлі тваёй і ад родзічаў тваіх, і ідзі ў зямлю, якую табе пакажу.

Я Бог ба́цькаў тваіх, Бог Абрагама, і Бог Ісака, і Бог Якуба. І, задрыжэўшы, Масей ня адважваўся ўглядацца.

Госпад жа сказаў яму: скінь абутак з ног тваіх, бо мейсца на якім ты стаіш, ёсьць зямля сьвятая.

Але скажа хто-небудзь: ты веру маеш, а я маю ўчынкі: пакажы мне веру тваю бяз учынкаў тваіх, а я пакажу табе маю веру на ўчынках маіх.

Я дужа ўзрадаваўся, што знайшоў сярод дзяцей тваіх такіх, што ходзяць у Праўдзе, як мы дасталі прыказаньне ад Ба́цькі.

Няхай ня станецца (такога)! Бог ёсьць верны, а ўсякі чалавек (няўдзячны і някаюшчыйся) ёсьць ілгун, як напíсана: так каб патрабаваньні слоў Тваіх былі прызнаны (нават і няўдзячным і някаюшчымся чалавекам) правымі, і (каб Ты) перамог у судзе Тваім.

Але што кажа (Пісаньне)? «Блізка да цябе слова, у вуснах тваіх і ў сэрцы тваім», гэта значыць слова веры, якое мы абвяшчаем.

«Госпадзе! Прарокаў Тваіх яны забілі і ахвярнікі Твае разбурылі, і я застаўся адзін, і яны шукаюць (і) маёй душы».

Наперад больш ня пі адну ваду, але спажывай патроху і віно дзеля страўніка твайго і частых тваіх немачаў.

«Ты ўзьлюбіў праведнасьць і зьнянавідзіў бяззаконьне; таму памазаў Цябе, Бог, Бог Твой алеем радасьці больш за супольнікаў Тваіх».

І: «Ты напачатку, о Госпадзе, заснаваў зямлю, і Нябёсы ёсьць справа Рук Тваіх;

І да каго з Ангелаў Ён калі-небудзь сказаў?: «сядзі праваруч Мяне, пакуль ні пакладу ворагаў Тваіх падножжам Ног Тваіх».

Ты на нядоўга прынíзіў яго перад Ангеламі; славаю і чэсьцю Ты ўвянчаў яго і паставіў яго панад творамі Рук Тваіх;

Будзь чуйным і ўзмацні астатніх, што ма́няцца паме́рці, таму што Я ня знайшоў учынкаў тваіх выкананымі перад Богам.

Тады я ўпаў да ног ягоных, каб пакланіцца яму, але ён гаворыць мне: глядзі, ня (рабі гэтага); (таму што) я суслужнік твой і братоў тваіх, якія маюць сьведчаньне Ісуса. Богу пакланіся, таму што сьведчаньне Ісуса ёсьць дух прароцтва.

І ён гаворыць мне: глядзі, ня (рабі гэтага), бо я суслужнік твой і братоў тваіх, прарокаў, і тых, што трымаюцца слоў скрутка гэтага; Богу пакланіся.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter
ТВОЙ →