Біблія » Сімфонія » для пераклада Сабілы і Малахава

ТВАІМ — у перакладзе Сабілы і Малахава

У перакладзе Сабілы і Малахава слова «Тваім» сустракаецца 111 раз у 103 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 8 перакладах: Бокуна, Чарняўскага, Сёмухі, Станкевіча, Дзекуць-Малея, праваслаўным, каталіцкім, Клышкi.

ТВАІМ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
Ад Яговы збаўленьне, хай Тваё багаславеньне будзе над Тваім народам. (Зэля).

Але я, праз вялікую міласэрнасьць Тваю, увайду да Дому Твайго і — у страху Тваім — пакланюся Сьвятыні Тваёй.

Ягова! дакарай мяне ня ў гневе Тваім і ня ў ярасьці Тваёй карай мяне!

Паўстань, Ягова, у гневе Тваім! Узьніміся супраць лютасьці перасьледавацеляў маіх! Збудзіся дзеля мяне на суд, які Ты прызначыў!

Праз вусны малых дзетак і нямаўлятак зладзіў Ты Сабе хвалу насуперак Тваім уціскальнікам, каб прымусіць да маўчаньня ворага ды мсьціўцу.

бо ворагі мае ўцякаюць, спатыкаюцца і гінуць перад Абліччам Тваім.

Паўстань, Ягова, ня дай чалавеку здабыць перавагу; хай будуць суджаны пагане перад Абліччам Тваім.

Псальм Давідавы. Ягова, хто будзе перабываць у жытле Тваім? Хто будзе жыць на Тваёй сьвятой гары?

Ты пакажаш мне сьцежку жыцьця. Паўната радасьці перад Абліччам Тваім. Шчасьце ў Правіцы Тваёй навечна.

Паўстань, Ягова! пераймі яго! Штурхні яго долу! Выбаві душу маю ад бязбожніка ме́чам Тваім,

А я буду разглядаць Аблічча Тваё ў праўдзе, калі я абуджуся ад сну, буду насычацца Вобразам Тваім.

Хай будуць словы вуснаў маіх і помыслы сэрца майго даспадобы перад Абліччам Тваім, Ягова, Скала мая і Збаўца мой!

Пакажы мне, Ягова, дарогі Твае. Навучы мяне сьцежкам Тваім.

Хай сьвеціць Аблічча Тваё над рабом Тваім. Ратуй мяне міласэрнасьцю Тваёю!

Ты беражэш іх у мейсцы сховішча Аблічча Твайго ад зламысных змоваў людзей. Ты беражэш іх (у Тваім) жытле ад языкоў звадлівых.

бо ў Цябе крыніца жыцьця. У сьвятле Тваім мы ўбачым сьвятло.

Ягова, ня ўшчувай мяне ў гневе Тваім, і ня кара́й мяне ў ярасьці Тваёй,

А мяне, у маёй чысьціні, Ты трымаеш проста і ставіш мяне перад Абліччам Тваім навечна.

З Табою мы зрына́ем нашых ворагаў, з Тваім Імем мы топчам тых, хто паўстае супраць нас;

Перад Табой, Табой Адзіным зграшыў я і перад Вачамі Тваімі зрабіў ліхое я; — таму Ты будзеш справядлівы ў прысудзе Тваім і чысты ў судзе Тваім.

Тады ўпадабаеш Ты ахвяру праўды, прынашэньне і цэласпаленьне. Тады ахвяруюць на Тваім ахвярніку маладых быкоў.

Божа, Імем Тваім уратуй мяне і твары мне суд паводля ўлады Тваёй!

За бяззаконьне іхнае адплаці Ты ім. У гневе Тваім, Божа, кінь народы далоў!

Ты Сам залічы (мне) маё туляньне! Складзі сьлёзы мае ў судзіну Тваю. (Ці ёсьць яны) у Тваім скрутку?

Зрабі (ім) канец у гневе (Тваім)! Зрабі (ім) канец, і каб іх ня было, і каб яны пазналі, што Бог валадарыць у Якубе аж да краёў зямлі. — Зэля.

Божа, калі Ты ішоў перад народам Тваім, калі Ты ішоў праз пустыню. Зэля,

бо руплівасьць па Доме Тваім пажырае Мяне, і зьнявагі тых, што Цябе зьняважаюць, упалі на Мяне.

Ты — грозны. І хто ўсто́іць перад Абліччам Тваім, калі Ты гне́ваешся?

Божа, вярні нас на пачатковае правільнае мейсца! і зазьзяй Абліччам Тваім, так будзем мы выратаваны.

Божа войскаў, вярні нас на пачатковае правільнае мейсца! і зазьзяй Абліччам Тваім, так будзем мы выратаваны.

Ягова, Божа войскаў, вярні нас на пачатковае правільнае мейсца! і зазьзяй Абліччам Тваім, так будзем мы выратаваны.

так перасьледуй іх бураю Тваёю і палохай іх гураганам Тваім!

Шчасьлівыя тыя, якія жывуць у Доме Тваім. Яны будуць славіць Цябе няспынна. Зэля.

Няма падобнага Табе, мой Госпадзе, сярод багоў, і няма нічога роўнага Тваім дзеям.

Усе народы, якія Ты стварыў, прыйдуць і ўпадуць ніцма перад Абліччам Тваім, мой Госпадзе, і праславяць Тваё Імя,

Поўнач і поўдзень, Ты іх стварыў. Табор і Ярмон урачыста радуюцца аб Імені Тваім.

Справядлівасьць і Суд ёсьць падмурак Пасаду Твайго. Міласэрнасьць і Праўда ідуць перад Абліччам Тваім.

Ты занядбаў Запавет са слугою Тваім, Ты зга́ньбіў карону ягоную (кінуўшы яе) на зямлю.

Хай будзе вачавідным слугам Тваім Твой Чын і Слава Твая над сынамі іхнымі.

бо Ты, Ягова, радуеш мяне чынам Тваім, я ўрачыста радуюся Дзеям Рук Тваіх.

Сыны слугаў Тваіх будуць жыць, і насеньне іхнае ўмацуецца перад Абліччам Тваім

Спамяні пра мяне, Ягова, пры зычлівасьці да народу Твайго наведай мяне Ратаваньнем Тваім,

каб мне ўбачыць дабрабыт выбранцаў Тваіх, каб мне радавацца радасьцю народу Твайго, хваліцца з спадкам Тваім.

Расплюшчы вочы мае, і я ўбачу Цудоўнае ў Законе Тваім.

Я абвясьціў мае дарогі, і Ты выслухаў мяне. Навучы мяне Пастановам Тваім.

Адвярні мае вочы, каб ня ўзіраліся на марнасьць. Ажыві мяне на Шляху Тваім.

Ад усяго сэрца маліўся я перад Абліччам Тваім: «будзь міласэрны Ты да мяне паводля Слова Твайго».

Навучы Ты мяне добрай разважнасьці і веданьню, бо я Прыказаньням Тваім веру.

Абцяжонае тукам сэрца іхнае. (А) я захапляюся Законам Тваім.

Гэта добра для мяне, што я стаўся ўтаймаваным, каб я вучыўся Ўставам Тваім.

Гібе́е душа мая па Збаўленьні Тваім. Я спадзяюся на Слова Тваё.

Хай будуць Табе даспадобы, о Ягова, дабраахвотныя ахвяры вуснаў маіх! І Прысудам Тваім вучы Ты мяне.

Учыні са слугою Тваім паводля Міласэрнасьці Тваёй і навучы мяне Пастановам Тваім.

Я (шырока) раскрываю вусны мае і ўздыхаю, бо прагну па Прыказаньням Тваім.

Стопы мае ўмацуй Ты ў Слове Тваім, і ня дай запанаваць нада мною ніякаму бяззаконьню.

Асьвятлі Ты слугу Твайго Абліччам Тваім, і навучы мяне Пастановам Тваім.

Князі перасьледуюць мяне бязь віны, але сэрца маё трымціць перад Словам Тваім.

Я радуюся над Словам Тваім, як той, які знайшоў вялікі здабытак.

Із вуснаў маіх пальлецца хвала, бо Ты вучыш мяне Пастановам Тваім.

Я прагну, о Ягова, па выратаваньні Тваім. І Закон Твой ёсьць маім суцяшэньнем.

Жонка твая, як плодная вінаградная лаза, у доме тваім, сыны твае, як аліўкавыя галіны, вакол стала твайго.

Калі сыны твае захаваюць Запавет Мой і Сьведчаньні Мае, якім Я іх навучу: дык і іхныя сыны вечна сядзецьмуць на троне тваім», —

Сапраўды, праведныя будуць дзякаваць Імю Твайму. Справядлівыя будуць жыць перад Абліччам Тваім.

І ня ўваходзь у суд са слугою Тваім, бо ня праў перад Табою ніхто з жывых;

бо Ён мацуе за́саўкі брамаў тваіх, сыноў тваіх багаслаўляе ў асяродку тваім,

пакінь там дар твой перад ахвярнікам і ідзі перш памірыся з братам тваім, і тады, прыйшоўшы, прынясі дар твой.

Мірыся з супраціўнікам тваім хутчэй, пакуль ты яшчэ ў дарозе зь ім, каб супраціўнік ня аддаў цябе судзьдзі, а судзьдзя ня аддаў цябе слузе, і каб ня быць табе кінутым у вязьніцу.

каб ня быць заўважаным людзьмі, што посьціш, але Ба́цькам тваім, Які (ёсьць) у тайным, і Ба́цька твой, Які бачыць у тайным, аддасьць табе яўна.

Альбо як скажаш брату твайму: дай, я выму парушынку з вока твайго; а вось у тваім воку бервяно?

Многія скажуць Мне ў той дзень: Госпадзе! Госпадзе! ці ня Тваім Імем (мы) прарочылі? і ці ня Тваім Імем (мы) выганялі дэманаў, і ці ня Тваім Імем (мы) многія цуды ўчынялі?

Бо ён ёсьць той, пра якога напісана: вось Я пасылаю Ангела Майго перад Абліччам Тваім, які прыгатовіць шлях Твой перад Табою.

Прыйшоўшы ж рабы гаспадара дому сказалі яму: Гаспадар! ці ня добрае семя пасеяў ты на полі тваім? Адкуль жа на ім куко́ль?

Ён жа сказаў ёй: чаго ты хочаш? Яна кажа Яму: скажы, каб гэтыя два сыны мае селі ў Цябе адзін з правага боку, а другі з левага ў Валадарстве Тваім.

Ісус жа сказаў яму: палюбі Госпада, Бога твайго ўсім сэрцам тваім і ўсёю душою тваёю і ўсім разуменьнем тваім. (Другазак. 6:5)

Як напíсана ў Прарокаў: вось Я пасылаю Ангела Майго перад Абліччам Тваім, які падрыхтуе шлях Твой перад Табою.

І дзе б (ён) ім ня авало́даў, кíдае яго (на зямлю), і (той) пускае пену і скрыгоча зубамі сваімі і пруцянее. І я сказаў вучням Тваім, каб выгналі яго, і ня здо́лелі.

А Яан загаварыў да Яго кажучы: Настаўнік! (мы) бачылі нейкага (чалавека), які выганяе дэманаў Імем Тваім, а ня ходзіць за намі; і забаранілі яму, бо ня ходзіць за намі.

Альбо як можаш казаць брату твайму: браце, дай (я) выму парушынку, што ў воку тваім, сам (жа) у воку тваім бервяна ня заўважаеш? Крывадушнік, вымі сьпярша бервяно з вока твайго, і тады добра ўбачыш, (як) вынуць парушынку, што ў воку брата твайго.

Гэты ёсьць той, пра якога напісана: вось, Я пасылаю Ангела Майго перад Абліччам Тваім, каторы прыгатуе шлях Твой перад Табою.

Загаварыўшы ж Яан сказаў: Настаўнік! (Мы) убачылі нейкага (чалавека) Іменем Тваім выганяючага дэманаў, і забаранілі яму, бо (ён) ня ходзіць з намі.

У той час узрадаваўся духам Ісус і сказаў: Слаўлю Цябе Тата, Госпадзе Неба і зямлі, што Ты ўтаіў гэтае ад мудрых і разумных і адкрыў гэтае малым дзецям. Сапраўды Тата! бо такая была добрая воля (Твая) перад Абліччам Тваім.

Ён жа, адказаўшы, сказаў: узьлюбі Госпада Бога твайго ад усяго сэрца твайго і ад усёй душы тваёй, і ўсёю моцаю тваёю, і ўсім розумам тваім, і бліжняга твайго, як самога сябе.

Бо калі (ты) ідзеш з супраціўнікам тваім да начальніка, па дарозе прыкладзі намаганьні (каб) пазбавіцца ад яго, каб (ён) ня прыцягнуў цябе да судзьдзі, а судзьдзя ня аддаў цябе экзэкутару, а экзэкутар ня кінуў цябе ў вязьніцу.

і ўжо я ня варты называцца сынам тваім; прыймі мяне, як аднаго з наймітаў тваіх.

Сын жа сказаў яму: тата! я саграшыў супраць Неба і перад табою і ўжо ня варты называцца сынам тваім.

Ён жа, адказаўшы, сказаў бацьку: вось (я) столькі гадоў служу табе і ніколі загадам тваім ня грэбаваў, а ты мне ніколі ня даў казляняці, каб мне з сябрамі маімі павесяліцца.

Сказаў жа Абрагам: дзіця! прыпомні, што ты (ужо) атрымаў добрае тваё ў жыцьці тваім, а Лазар гэтак жа благое; цяпер жа тут (ён) суцяшаецца, а ты пакутуеш;

Тады нікаторыя хварысэі з натоўпу сказалі Яму: Настаўнік! забарані вучням Тваім!

І прыпомнілі вучні Ягоныя, што напісана: руплівасьць (аб) Доме Тваім праглынула Мяне (Пс. 69:10).

Ты даў пазнаць мне шляхі жыцьця, Ты напоўніш мяне радасьцю перад Абліччам Тваім.

Вы ёсьць сыны Прарокаў і Запавету, які даў Бог для ба́цькаў нашых, кажучы Абрагаму: і ў Семені тваім будуць багаславёны ўсе народы зямлі.

І цяпер, Госпадзе, глянь на пагрозы іхныя і дай рабам Тваім з усёй адвагай гаварыць Слова Тваё,

А Гананя (ж) адказаў: Госпадзе! ад многіх я чуў пра мужчыну гэтага, колькі ліха ён зрабіў сьвятым Тваім у Ярузаліму;

Калі ж ён (Паўла) быў пакліканы, Тэртулл пачаў (яго) вінаваціць, гаворачы: дазнаючы праз цябе вялікі супакой і дабрабыт, што аказаны народу гэтаму тваім адумам,

Любасны! жадаю і малюся, каб табе быць здаровым і ішло спрыяльна ўва ўсім (тваім служэньні Богу), як ідзе спрыяльна душы тваёй.

Няхай ня станецца (такога)! Бог ёсьць верны, а ўсякі чалавек (няўдзячны і някаюшчыйся) ёсьць ілгун, як напíсана: так каб патрабаваньні слоў Тваіх былі прызнаны (нават і няўдзячным і някаюшчымся чалавекам) правымі, і (каб Ты) перамог у судзе Тваім.

А праведнасьць ад веры кажа так: ня кажы ў сэрцы тваім: хто ўзыйдзе на Неба?, гэта значыць Хрыста зьвесьці (уніз);

Але што кажа (Пісаньне)? «Блізка да цябе слова, у вуснах тваіх і ў сэрцы тваім», гэта значыць слова веры, якое мы абвяшчаем.

Таму што, калі ты вызнаў вуснамі тваімі Госпада Ісуса і паверыў у сэрцы тваім, што Бог уваскрасіў Яго зь мёртвых, будзеш выратаваны:

Таму што, калі ты будзеш дзякаваць (Богу) духам, (то той), што стаіць побач і ня разумее, (што ты гаворыш), як ён скажа «амін» пры тваім дзякаваньні? Таму што (тое), што ты гаворыш, ён ня разумее.

Госпад Ісус Хрыстос з духам тваім. Багадаць з вамі. Амін. Другое Пасланьне да Цімахвея.

І я пайшоў да Ангела, ка́жучы яму: дай мне мале́нькі скру́так. І (ён) кажа мне: вазьмі і зьеш яго; і (ён) стане горкім у жываце тваім, але ў роце тваім будзе салодкім, як мёд.

І пагане былі напоўнены злосьцю, і прыйшоў гнеў Твой і пара́ мёртвым быць судзімымі, і даць узнагароду рабам Тваім прарокам і сьвятым, і тым, хто баіцца Імені Твайго, малым і вялікім, і зьнішчыць тых, што нішчаць зямлю.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter
← ТВАЯ