Біблія » Сімфонія » для пераклада Сабілы і Малахава

ВІНА — у перакладзе Сабілы і Малахава

У перакладзе Сабілы і Малахава слова «віна» сустракаецца 17 разоў у 16 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 8 перакладах: Бокуна, Чарняўскага, Сёмухі, Станкевіча, Дзекуць-Малея, праваслаўным, каталіцкім, Клышкi.

ВІНА

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
Ты напоўніў сэрца маё большай радасьцяй, чым яны маюць яе ў часе, калі збожжа і віна ў іх пабольшала.

бо ў Руцэ Яговы ёсьць келіх, поўны зьмяшанага віна, якое пеніцца, і Ён зь яго налівае. І муць ягоную будуць прыхлёбваючы піць усе бязбожнікі зямлі.

Мой Госпад прачнуўся, быццам нехта сьпячы, быццам волат, які ад віна радасна крычыць;

І ня ўліваюць віна маладога ў мяхі старыя, бо мяхі разрываюцца, і віно выцякае, і мяхі прападуць, але віно маладое ўліваюць у мяхі новыя, тады і тое і другое захоўваецца.

І ніхто ня налівае віна маладога ў мяхі старыя: бо віно маладое прарывае мяхі (старыя), і віно выцякае, і мяхі прападуць. Але віно маладое трэба ўліваць у мяхі новыя.

бо (ён) будзе вялікі перад Госпадам; і ня будзе піць віна і сікеру, і Духам Сьвятым напоўніцца яшчэ ў чэраве маткі сваёй;

І ніхто, выпіўшы старое (віно), ня захоча адразу маладога (віна), бо кажа: старое (віно) лепшае.

Бо прыйшоў Яан Хрысьціцель: ні хлеба ня есьць, ні віна ня п’е, і (вы) кажаце: у ім дэман.

І, як ня хапíла віна, маці Ісусава кажа Яму: віна ня ма́юць.

Іншыя ж, насьмяхаючыся, казалі: яны напіліся салодкага віна.

Добра ня есьці мяса і ня піць віна, і ня (рабіць таго) ад чаго брат твой спатыкаецца ці спакушаецца, альбо зьнямагае.

І я пачуў голас пасярод чатырох жывёлаў, гаворачы: хінікс пшаніцы за дынар, і тры хíніксы ячме́ню за дынар; а аліўкавага алею і віна ня марнуй.

І развалілася места вялікае на тры часткі, і месты паганаў зруйнаваліся, і Бабілёнія вялікая ўспомнена перад Богам, (каб) даць ёй чару віна лютасьці гневу Ягонага.

таму што ад юрнага віна блудадзейства свайго яна напаіла ўсе народы, і валадары зямлі блудадзейнічалі зь ёю, і купцы зямлі разбагацелі ад сілы раскошы ейнай.

і карыцы, і тыміяму (пахнасьцяў), і міру, і ладану, і віна, і аліўкавага алею, і мукí, і пшаніцы, і буйной жывёлы, і авечак, і коней, і калясьніц, і целаў, і душаў людзей.

І із вуснаў Ягоных выходзіць меч востры, каб ім (Ён) падпарадкаваў народы. І Ён будзе пасьвіць іх ськіпетрам жалезным. І Ён топча чавільню віна помсты і гневу Бога Ўседзяржыцеля.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter