Біблія » Сімфонія » для пераклада Сабілы і Малахава

ВОБЛАКА — у перакладзе Сабілы і Малахава

У перакладзе Сабілы і Малахава слова «воблака» сустракаецца 9 разоў у 7 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 6 перакладах: Бокуна, Чарняўскага, Сёмухі, праваслаўным, каталіцкім, Клышкi.

ВОБЛАКА

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
Ён прасьцёр перад імі воблака, як покрыў, і агонь, сьвяціць ноччу.

Калі ён яшчэ гаварыў, вось, воблака сьветлае асланіла іх; і вось Голас із воблака гаворыць: Гэты ёсьць Сын Мой улюблены, Якога Я моцна ўпадабаў; Яго слухайце!

І зьявілася воблака, якое іх ахіну́ла, і прыйшоў голас з воблака, які сказаў: Гэты ёсьць Сын Мой Любасны; Яго слухайце.

І сказаўшы гэта (Ён) быў узьнесены на вачах у іх, і воблака ўзяло Яго з вачэй іхных.

Таму і мы, маючы вакол сябе гэткае воблака сьведкаў, скінуўшы зь сябе ўсялякі цяжар і грэх, які пастаянна налягае на нас, будзем зь цярпеньнем праходзіць шлях барацьбы, які ляжыць перад намі,

І ўбачыў я іншага Ангела моцнага, спускаючыся зь неба, апранутага ў воблака, і вясёлка над галавой ягонай, і аблічча ягонае, як сонца, і ногі ягоныя, як слупы агню.

І глянуў я, і вось воблака сьветлае, а на воблаку Сядзяшчы, падобны Сыну Чалавечаму, маючы на Галаве Сваёй залаты вянок, і ў Руцэ Сваёй серп востры.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter
← ВО