Біблія » Сімфонія » для пераклада Сабілы і Малахава

ВЫРАТАВАНЬНЕ — у перакладзе Сабілы і Малахава

У перакладзе Сабілы і Малахава слова «выратаваньне» сустракаецца 24 разы у 24 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 2 перакладах: Бокуна, Сёмухі.

ВЫРАТАВАНЬНЕ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
Выратаваньне справядлівых ад Яговы, Ён — абарона ім у час бяды.

Пасьпяшайся мне дапамагці, мой Госпад, маё выратаваньне!

Я ня хаваў Тваёй справядлівасьці ў Сэрцы Маім. Я распавядаў пра вернасьць Тваю і Тваё выратаваньне. Я ня таіў Міласэрнасьці Тваёй і Праўды Тваёй перад вялікім сходам.

Чаму ты засмучоная, душа́ мая, і чаму ты ўва мне спалоханая? Май надзею на Бога, бо я буду яшчэ славіць Яго за выратаваньне Абліччам Ягоным.

Хто ў ахвяру прыносіць падзяку, той шануе Мяне, і ўладкоўвае шлях; а Я пакажу яму выратаваньне Божае.

Сапраўды, Бог ёсьць супакой маёй душы. Ад Яго — выратаваньне маё.

Сапраўды, Ён ёсьць Скала мая і маё выратаваньне, мой няпрыступны прытулак. Я ня пахіснуся больш.

Сапраўды, Ён ёсьць Скала мая і маё выратаваньне, мой няпрыступны прытулак. Я ня пахіснуся.

У Богу маё выратаваньне і слава мая. Скала сілы маёй і прытулак мой — у Богу.

Дай нам, Ягова, убачыць міласэрнасьць Тваю і дай нам Тваё выратаваньне.

Сапраўды, выратаваньне Ягонае блізка да тых, хто баіцца Яго, каб слава Ягоная жыла ў зямлі нашай.

Сьпявайце Ягове. Багаслаўляйце Імя Ягонае. Абвяшчайце з дня ў дзень выратаваньне Ягонае.

Ягова аб’явіў Выратаваньне Ягонае. Перад вачыма паганаў Ён адкрыў Справядлівасьць Сваю.

Ён успомніў пра Міласэрнасьць Сваю і Вернасьць Сваю дому Ізраэляваму. Усе канцы зямлі ўбачылі Выратаваньне Бога нашага.

І хай прыйдзе да мяне Міласэрнасьць Твая, Ягова, Выратаваньне Тваё паводля Слова Твайго,

Ад бязбожнікаў выратаваньне далёка, бо яны Ўставаў Тваіх ня шукаюць.

Я спадзяюся, Ягова, на выратаваньне Тваё, і Прыказаньні Твае я выконваю.

Сьвятароў ягоных Я апрану ў выратаваньне, і сьвятыя ягоныя будуць радавацца, ды ўрачыста радавацца.

А Ісус сказаў яму: сягоньня настала выратаваньне дому гэтаму, бо і ён — сын Абрагама.

Таму няхай будзе вам ве́дама, што паганам пасла́на выратаваньне ад Бога, яны і пачуюць.

Пагэтаму пытаюся: няўжо яны спатыкнуліся, каб (зусім) упасьці? Хай ня будзе (такога)! Але іхны ўпадак (служыць на) выратаваньне паганам, каб выклікаць рупнасьць іхную.

Дык вось, любасныя мае, як вы заўсёды былі паслухмяныя і ня толькі ў маёй прысутнасьці, але цяпер яшчэ больш у маю адсутнасьць, дык са страхам і трымценьнем выконвайце сваё выратаваньне;

Мы ж павінны заўсёды дзякаваць Богу за вас, браты, любасныя Госпаду, што Бог выбраў вас ад пачатку на выратаваньне, праз асьвячэньне Духам і веру праўдзе,

дык як пазьбегнем мы, якія занядбалі гэткае вялікае выратаваньне, якое спачатку было абвешчана Госпадам, і ў нас умацавана тымі, што пачулі ад Яго,

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter