Біблія » Сімфонія » для пераклада Сабілы і Малахава

ВЫРАТАВАЎ — у перакладзе Сабілы і Малахава

У перакладзе Сабілы і Малахава слова «выратаваў» сустракаецца 10 разоў у 10 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 8 перакладах: Бокуна, Чарняўскага, Сёмухі, Станкевіча, Дзекуць-Малея, праваслаўным, каталіцкім, Клышкi.

ВЫРАТАВАЎ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
Вось убогі: ён гука́ў, і Ягова пачуў і выратаваў яго із усіх ягоных бедаў.

І ва ўціску ты паклікаў Мяне, і Я выратаваў цябе. Я адказаў табе са сховішча грому. Я выпрабаваў цябе каля водаў Мэрыбы. Зэля.

Але Ён выратаваў іх дзеля Імені Свайго, каб абвясьціць Магутнасьць Сваю.

І Ён выратаваў іх з рукі нянавісьніка і вызваліў іх з рукі ворага.

яны крычэлі да Яговы ў тузе сваёй, (і) Ён выратаваў іх зь бедаў іхных;

яны крычэлі да Яговы ў тузе сваёй, (і) Ён выратаваў іх зь бедаў іхных;

Ягова ёсьць Ахоўнік прастадушных. Я быў зьнямагаючым, але Ён выратаваў мяне.

і Ён выратаваў нас ад ворагаў нашых, бо Міласэрнасьць Ягоная (трывае) у вяках вякоў,

Падобна ж і архірэі з кніжнікамі насьмяхаючыся між сабою казалі: другіх выратаваў, (а) Сябе ня можа выратаваць.

і выратаваў яго з усіх бедаў ягоных, і даў яму дабразычлівасьць і мудрасьць перад хвараонам, валадаром Ягіпту, і (той) паставіў яго начальнікам над Ягіптам дый над усім домам сваім.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter