Біблія » Сімфонія » для пераклада Сабілы і Малахава

ВЫРВІ — у перакладзе Сабілы і Малахава

У перакладзе Сабілы і Малахава слова «Вырві» сустракаецца 8 разоў у 8 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 8 перакладах: Бокуна, Чарняўскага, Сёмухі, Станкевіча, Дзекуць-Малея, праваслаўным, каталіцкім, Клышкi.

ВЫРВІ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
Вырві мяне ад усіх правіннасьцяў маіх! Ня аддай мяне на пасьмешышча няразумнага!

Зваж на енк мой, бо я вельмі зьнямоглы. Вырві мяне ад маіх перасьледнікаў, бо яны дужэйшыя за мяне.

Вырві Ты мяне, о Ягова, ад ворагаў маіх! У Цябе я маю сховішча.

Выцягні Руку Тваю з вышыні. Вырві мяне і ўратуй мяне з водаў вялікіх, із рукі сыноў чужакоў.

Вырві Ты мяне і ўратуй мяне ад рукі сыноў чужынца, чый рот гаворыць хвальш, правіца іхная ёсьць правіца ілжы,

Калі ж правае вока тваё спакушае цябе, вырві яго і кінь ад сябе; бо лепей табе, каб загінуў адзін з чэлясаў тваіх, а ня ўсё цела твае было ўкінута ў геенну.

І калі вока тваё спакушае цябе, вырві яго і кінь ад сябе: лепш табе з адным вокам увайсьці ў жыцьцё, чым зь двума вачыма быць укінутым у геенну вогненную.

І калі вока тваё цябе спакушае, вырві яго; ле́пей табе аднавокім увайсьці ў Валадарства Бога, чым маючы двое вачэй быць укінутым у геенну вагнявую,

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter