Біблія » Сімфонія » для пераклада Бокуна

ЖАНІХ — у перакладзе Бокуна

У перакладзе Бокуна слова «жаніх» сустракаецца 11 разоў у 11 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 5 перакладах: Чарняўскага, Сёмухі, Дзекуць-Малея, праваслаўным, каталіцкім.

ЖАНІХ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
І ўзяла Цыпора крэмень, і абрэзала скуравінку сына свайго, і дакранулася да ног ягоных, і сказала: «Бо ты мне жаніх крыві».

І адступіў [Госпад] ад яго. Тады яна сказала: «Ты — жаніх крыві праз абразаньне».

і яно як жаніх выходзіць з пакою свайго, яно радасна гукае, як волат, калі прабег сьцяжыну сваю.

Бо як юнак жэніцца з дзяўчынаю, так Будаўнік твой ажэніцца з табою, і як жаніх цешыцца з нявесты, так будзе цешыцца з цябе Бог твой.

зьбярыце народ, прызначце [збор] царквы, склічце старых, зьбярыце дзяцей і немаўлят; няхай выйдзе жаніх з пакою свайго і нявеста з-пад намёту свайго.

І сказаў ім Ісус: «Ня могуць плакаць сыны вясельля, пакуль з імі жаніх. Але прыйдуць дні, калі забяруць ад іх жаніха, і тады будуць посьціць.

А як жаніх замарудзіў, задрамалі ўсе і паснулі.

А сярод ночы ўзьняўся крык: “Вось, жаніх ідзе, выходзьце насустрач яму!”

Калі ж пайшлі яны купляць, прыйшоў жаніх, і падрыхтаваныя ўвайшлі з ім на вясельле, і дзьверы былі зачыненыя.

А Ён сказаў ім: «Ці можаце прымусіць сыноў вясельля посьціць, калі з імі жаніх?

Хто мае нявесту, той жаніх, а сябра жаніха, які стаіць і слухае яго, радасьцю радуецца дзеля голасу жаніха. Вось гэтая радасьць мая споўнілася.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter