Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

ЖАНІХ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «жаніх» сустракаецца 13 разоў у 13 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 5 перакладах: Бокуна, Сёмухі, Дзекуць-Малея, праваслаўным, каталіцкім.

ЖАНІХ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
Адразу Сэфара ўзяла востры камень і абрэзала крайнюю плоць сына свайго; і дакранулася да ног яго, і сказала: «Ты мне жаніх крыві».

І адпусціў яго, пасля таго як яна сказала: «Ты жаніх крыві», з-за абразання.

Ён паставіў на іх палатку для сонца, і яно, быццам жаніх, выходзячы з пакоя свайго, цешыцца, як волат перад неабходнасцю прабегчы шлях.

Збярыце народ, абвясціце святы сход, запрасіце старых, збярыце дзяцей і немаўлят; хай выйдзе жаніх са святліцы сваёй і нявеста з пакоя свайго.

І гаворыць ім Ісус: «Ці ж могуць вясельнікі сумаваць, пакуль жаніх з імі? Але прыйдуць дні, калі забяруць ад іх жаніха, і тады яны будуць посціць.

А паколькі жаніх замарудзіў, задрамалі ўсе і паснулі.

А апоўначы ўзняўся крык: “Вось жаніх ідзе! Выходзьце яму насустрач”.

Калі яны пайшлі купляць, прыйшоў жаніх, і тыя, што былі прыгатаваны, увайшлі з ім на вяселле. І дзверы зачыніліся.

І Ісус гаворыць ім: «Ці ж можаце змушаць посціць вясельнікаў, пакуль жаніх з імі?

Прыйдуць, аднак, дні, калі забраны будзе ад іх жаніх, тады посціць яны будуць у тыя дні».

Хто мае абранніцу, той жаніх, а сябар жаніха, які побач стаіць і слухае яго, радуецца ўсцешна з голасу жаніха. І гэтая радасць мая споўнілася.

кожны жаніх пачаў лямантаваць, і тая, што сядзела на шлюбным ложку, паддалася смутку;

і паднялі вочы свае, і ўбачылі крыклівае і вялікае шэсце, і насустрач ім выйшаў жаніх, і прыяцелі яго, і браты яго з тымпанамі, і з музыкай, і са шматлікай зброяй.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter