І прачнуўся Ной ад ап’яненьня свайго, і даведаўся, што яму зрабіў малодшы сын ягоны,
Нас дванаццаць братоў, сыны бацькі нашага; аднаго няма, а малодшы сёньня з бацькам нашым у зямлі Ханаан”.
І выцягнуў Ізраіль правіцу сваю, і палажыў на галаву Эфраіма, а ён быў малодшы, а лявіцу сваю — на галаву Манасы, і скрыжаваў рукі свае, бо Манаса быў першародны.
І запярэчыў бацька ягоны, і сказаў: «Ведаю, сыне мой, ведаю, таксама ён будзе народам, і таксама ён будзе вялікі, але брат ягоны малодшы будзе большы за яго, і насеньне ягонае будзе поўняю народаў».
І клікалі сыны Ізраіля ГОСПАДА, і ГОСПАД паставіў ім збаўцу з сыноў Ізраіля, і выратаваў іх Атніэль, сын Кеназа, малодшы брат Халева.
І адказаў Элігу, сын Барахеэля Бузяніна, і сказаў: «Я — малодшы за вас днямі, а вы — старэйшыя, дзеля гэтага я вагаўся і баяўся выказваць вам думку сваю.