Біблія » Сімфонія » для пераклада Бокуна

ПАДЗЕІ — у перакладзе Бокуна

У перакладзе Бокуна слова «падзеі» сустракаецца 9 разоў у 9 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 7 перакладах: Чарняўскага, Сёмухі, Станкевіча, праваслаўным, каталіцкім, Клышкi, Сабілы і Малахава.

ПАДЗЕІ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
І сталася, калі пачуў Ляван навіну пра Якуба, сына сястры сваёй, выбег яму насустрач, і абняў яго, і пацалаваў яго, і прывёў яго ў дом свой, і ён распавёў Лявану пра ўсе падзеі.

І прыйшоў Урыя да [Давіда], і Давід спытаўся пра справы Ёава і народу, і пра падзеі вайны.

І паслаў Ёаў паведаміць Давіду ўсе падзеі бою гэтага.

І загадаў ён весьніку, кажучы: «Калі ты скончыш расказваць валадару пра ўсе падзеі бою гэтага,

І глянуў Ёсія, і ўбачыў магілы, якія там [былі] на гары, і паслаў, і загадаў узяць косткі з магілаў, і спаліў іх на ахвярніку, і апаганіў яго паводле слова ГОСПАДА, якое абвясьціў чалавек Божы, што абвяшчаў падзеі гэтыя.

І апісаў Мардэхай гэтыя падзеі, і паслаў лісты да ўсіх Юдэяў, якія ў-ва ўсіх акругах валадара Ахашвэроша, да блізкіх і да далёкіх,

Вось, [прадказаныя] раней [падзеі] прыйшлі, і новыя Я паведамлю; перш, чым яны зьдзейсьняцца, Я дам пачуць вам [пра іх].

Памятайце пра [падзеі] мінулыя, адвечныя, бо Я — Бог, і няма іншага Бога, няма падобнага да Мяне.

Як ужо многія намагаліся напісаць аповесьць пра падзеі, якія ў нас адбыліся,

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter