Біблія » Сімфонія » для пераклада Бокуна

ПАГАВАРЫЦЬ — у перакладзе Бокуна

У перакладзе Бокуна слова «пагаварыць» сустракаецца 3 разы у 3 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 6 перакладах: Чарняўскага, Сёмухі, праваслаўным, каталіцкім, Клышкi, Сабілы і Малахава.

ПАГАВАРЫЦЬ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
І вярнуўся Абнэр у Хеўрон, а Ёаў адвёў яго ў сярэдзіну брамы, каб з ім таемна пагаварыць, і ўдарыў яго там [мячом] у жывот, і памёр [Абнэр] за кроў Асаэля, брата Ёава.

І прыйшла Батшэва да валадара Салямона, каб пагаварыць з ім пра Адонію. І валадар устаў на спатканьне з ёй, і пакланіўся ёй, і сеў зноў на пасад свой. І паставіў ён пасад для маці валадара, і яна села праваруч яго.

І сказаў [Элісэй слузе]: «Скажы ёй: “Вось, ты так рупішся пра нас з такой руплівасьцю. Што зрабіць для цябе? Можа, пагаварыць пра цябе з валадаром або з начальнікам войска?”» А яна сказала: «Я жыву сярод народу свайго».

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter