Біблія » Сімфонія » для пераклада Бокуна

ЎВАСКРОС — у перакладзе Бокуна

У перакладзе Бокуна слова «ўваскрос» сустракаецца 13 разоў у 13 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 4 перакладах: Чарняўскага, Дзекуць-Малея, каталіцкім, Сабілы і Малахава.

ЎВАСКРОС

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
І пачаў іх навучаць, што трэба, каб Сын Чалавечы шмат перацярпеў, і быў адкінуты старшынямі, і першасьвятарамі, і кніжнікамі, і быў забіты, і праз тры дні ўваскрос.

якія гаварылі, што Госпад сапраўды ўваскрос і зьявіўся Сымону.

Які быў выдадзены дзеля грахоў нашых і ўваскрос дзеля апраўданьня нашага.

Хто той, хто асуджае? Хрыстос, Які памёр, але і ўваскрос! Ён і праваруч Бога, Ён і заступаецца за нас.

Бо Хрыстос дзеля таго і памёр, і ўваскрос, і жыве, каб валадарыць і над мёртвымі, і над жывымі.

і што Ён быў пахаваны і ўваскрос на трэці дзень, паводле Пісаньняў,

Калі няма ўваскрасеньня мёртвых, дык і Хрыстос не ўваскрос;

а калі Хрыстос не ўваскрос, тады дарэмнае і абвяшчэньне нашае, дарэмная і вера вашая.

Бо калі мёртвыя не ўваскрасаюць, дык і Хрыстос не ўваскрос;

а калі Хрыстос не ўваскрос, дык вера вашая марная, вы яшчэ ў грахах вашых.

І Ён памёр за ўсіх, каб тыя, якія жывуць, больш не дзеля сябе жылі, але дзеля Таго, Які памёр за іх і ўваскрос.

Бо калі мы верым, што Ісус памёр і ўваскрос, дык Бог і памёршых у Ісусе прывядзе з Ім.

Памятай пра Ісуса Хрыста, з насеньня Давіда, Які ўваскрос з мёртвых паводле Эвангельля майго,

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter