Біблія » Сімфонія » для пераклада Дзекуць-Малея

ЎВАСКРО́С — у перакладзе Дзекуць-Малея

У перакладзе Дзекуць-Малея слова «ўваскро́с» сустракаецца 10 разоў у 10 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 4 перакладах: Бокуна, Чарняўскага, каталіцкім, Сабілы і Малахава.

ЎВАСКРО́С

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
І пачаў навучаць іх, што трэба, каб Сын Чалаве́чы многа вы́цярпеў, каб адцура́ліся ад яго старшы́ны і архірэі і кніжнікі, ды каб быў забіты і цераз тры дні ўваскро́с.

якія гаварылі, што Госпад запраўды ўваскрос і зьявіўся Сымону.

Які быў выданы за грахі нашыя і ўваскрос дзеля апраўданьня нашага.

Хто асуджае? Хрыстос, які памёр, але-ж і ўваскрос. Ён і праваруч Бога, Ён і просіць за нас.

Бо Хрыстос дзеля таго і памёр, і ўваскрос, і ажыў, каб валадаць і мёртвымі, і жывымі.

Калі няма ўваскрасе́ньня мёртвых, дык і Хрыстос не ўваскрос;

а калі Хрыстос не ўваскрос, дык і навука наша дарэмная, дарэмная і ве́ра вашая.

Калі-ж мёртвыя не ўскрасаюць, дык і Хрыстос не ўваскрос;

а калі Хрыстос не ўваскрос, дык ве́ра вашая пустая: вы йшчэ ў грахох вашых.

Бо, калі мы ве́рым, што Хрыстос паме́р І ўваскрос, дык і паме́ршых у Ісусе Бог прывядзе́ з Ім.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter