І паміж іх выйшаў корань сапсаванасці — Антыёх Эпіфан, сын цара Антыёха, які быў заложнікам у Рыме і стаў царом у сто трыццаць сёмым годзе царавання грэкаў.
І калі Антыёх убачыў, што царства яго ўмацавалася, і пачаў панаваць над зямлёю Егіпецкай, каб быць царом над двума царствамі,
І па перамозе над Егіптам у сто сорак трэцім годзе Антыёх вярнуўся ды з вялікім войскам адправіўся на Ізраэль, супраць Ерузаліма;
І цар Антыёх напісаў усяму свайму царству, каб усе народы былі адным,
Антыёх, пачуўшы гэтыя апавяданні, закіпеў у душы гневам; і разаслаў вестуноў, і сабраў войска з усяго царства свайго, армію надта вялікую.
І цар Антыёх у паходзе праз горныя рэгіёны даведаўся, што ў Персіі ёсць горад Элімаіда, слаўны багаццямі: срэбрам і золатам, —
І там цар Антыёх памёр у сто сорак дзевятым годзе.
І Лісія даведаўся, што Піліп, якому цар Антыёх яшчэ за жыццём даручыў гадаваць сына свайго, Антыёха, на цара,
і Антыёх Вялікі, цар Азіі, які ваяваў супраць іх, маючы сто дваццаць сланоў, і коннікаў, і калясніцы, і мноства войска, быў імі разбіты,
І малады яшчэ Антыёх напісаў Ёнату ліст такога зместу: «Стаўлю цябе першасвятаром і стаўлю цябе правіцелем над чатырма рэгіёнамі, каб быў ты прыяцелем цару».
Антыёх, сын цара Дэмэтрыя, — паслаў лісты з марскіх астравоў Сімону, святару і правіцелю ўсяго народа юдэйскага, і ўсяму народу,
і былі яны такога зместу: «Цар Антыёх — Сімону, першасвятару і правіцелю народа, і народу юдэйскаму — прывітанне.
У сто семдзесят чацвёртым годзе накіраваўся Антыёх у зямлю сваіх бацькоў, а ўсе ваяры перайшлі да яго, так што нямногія засталіся пры Трыфане.
І Антыёх пагнаўся за ім, і ён, уцякаючы, прыбыў у Дору, што знаходзіцца каля мора;
І Антыёх наблізіўся да Доры са ста дваццаццю тысячамі ваяроў і васьмю тысячамі коннікаў,
Цар Антыёх на другі дзень асадзіў войска Доры, адпраўляючы туды новыя сілы, ды будуючы машыны, ды замкнуў Трыфана, каб ён не выйшаў і не ўвайшоў.
Бо на месца прыбыў сам Антыёх, і сябры, што з ім былі, пад відам шлюбу з ёю, каб забраць вялікія грошы пад назваю пасагу.
І калі святары Нанэі іх прадаставілі, і ён з некалькімі ўвайшоў унутр свяцілішча, то яны замкнулі храм; калі ўвайшоў Антыёх,
Але пасля смерці Сэлеўка ўладу пераняў Антыёх, на прозвішча Эпіфан, першасвятарства ж выпрошваў Язон, брат Оніі,
Калі ж Апалоній, сын Мэнестэя, быў пасланы ў Егіпет дзеля ўзыходжання на пасад цара Філамэтара і калі Антыёх даведаўся, што ён стаў чужым яму ў яго справах, парупіўся аб сваёй бяспечнасці; таму, будучы ў Ёпэ, накіраваўся ў Ерузалім.
Дык Антыёх, крануты болем душы і спачуваннем, праліў слёзы дзеля разважнасці забітага і яго вялікай лагоднасці;
А каля гэтага часу Антыёх падрыхтаваў другі паход у Егіпет.
Але калі разышлася лжывая вестка, што быццам Антыёх памёр, дык Язон, падабраўшы сабе не менш тысячы ваяроў, неспадзявана напаў на горад; а калі тых, што былі на муры, змусілі ўцякаць, ды калі нарэшце здабылі горад, — Мэнелай уцёк у крэпасць.
Так Антыёх трыумфаваў у сваім перакананні, не ведаючы, што дзеля грахоў жыхароў горада разгневаўся надта Валадар; адсюль Яго абыякавасць да месца.
Такім чынам, Антыёх, прысвоіўшы з святыні тысячу восемсот талентаў, даволі хутка адбыў у Антыёхію, спадзеючыся ў сваёй пыхлівасці, што ён зямлю зробіць судаходнай, а мора — пешаходным.
Антыёх жа падумаў, што ім пагарджаюць, і ў гэтых словах падазраваў знявагу, калі самага маладзейшага, які яшчэ заставаўся, угаворваў не толькі словамі, але і клятвай сцвярджаў, што, калі ён адвернецца ад бацькоўскіх законаў, зробіць яго багатым і шчаслівым, і нават будзе мець яго прыяцелем ды даручыць яму пачэсную службу.
У той жа час вяртаўся бясслаўна Антыёх з рэгіёнаў у Персіі.
«Цар і кіраўнік Антыёх — юдэям, высакародным грамадзянам, — вялікае прывітанне, і здароўя, і шчасця.
Аднойчы ўвайшоў у горад, называны Персэполь, і паспрабаваў абрабаваць храм і авалодаць горадам; дзеля таго, калі натоўп схапіўся за зброю, Антыёх прымушаны быў жыхарамі ўцякаць і мусіў з сорамам вяртацца дамоў.
Ліст жа гэты царскі меў такі змест: «Цар Антыёх брату Лісію — прывітанне.
Ліст жа цара да народа быў такі: «Цар Антыёх старэйшынам юдэяў і ўсім юдэям прывітанне.
У сто сорак дзевятым годзе дайшла чутка да ваяроў Юды, што Антыёх Эўпатар пайшоў з войскам супраць Юдэі