Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

АНТЫЁХА — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «Антыёха» сустракаецца 23 разы у 23 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца толькі ў перакладзе Бібліі Чарняўскага.

АНТЫЁХА

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
І паміж іх выйшаў корань сапсаванасці — Антыёх Эпіфан, сын цара Антыёха, які быў заложнікам у Рыме і стаў царом у сто трыццаць сёмым годзе царавання грэкаў.

ды каб кожны пакінуў свой закон. Ды ўсе народы прынялі гэты загад цара Антыёха;

і той, хто не зробіць паводле загаду цара Антыёха, смерцю будзе пакараны.

і даручыў яму на выхаванне сына свайго Антыёха аж да свайго вяртання.

і ўручыў яму вянец, і плашч свой, і пярсцёнак, каб прывёз сына яго, Антыёха, і вывучыў яго цараваць.

І Лісія даведаўся, што цар памёр, і паставіў царом сына яго Антыёха, якога выгадаваў ад дзяцінства; і даў яму прозвішча Эўпатар.

І Лісія даведаўся, што Піліп, якому цар Антыёх яшчэ за жыццём даручыў гадаваць сына свайго, Антыёха, на цара,

І здарылася, што, калі ён увайшоў у палац бацькоў сваіх, войска схапіла Антыёха і Лісію, каб прывесці іх да яго.

І ў сто шасцідзесятым годзе пайшоў Аляксандр Эпіфан, сын Антыёха, і здабыў Пталемею; і яны прынялі яго, і ён там стаў царом.

А Трыфан раней быў прыхільнікам Аляксандра, і заўважыў ён, што ўсе ваяры наракаюць на Дэмэтрыя, ды пайшоў да араба Імалькуэ, які гадаваў Антыёха, сына Аляксандра;

Па гэтых падзеях Трыфан вярнуўся, маючы з сабой Антыёха, малога яшчэ хлапчука; і пачаў ён цараванне, і ўсклаў на галаву сабе вянец.

Такім чынам, выбралі мы Нумэнія, сына Антыёха, і Антыпатра, сына Язона, дый паслалі іх да рымлян, каб узнавіць сяброўства з імі і папярэдні саюз;

І Трыфан задумаў быць царом Азіі ды ўскласці сабе на галаву вянец, і руку падняць на цара Антыёха.

А Трыфан, скарыстаўся доступам да маладога цара Антыёха, і яго забіў;

і тое, што яны сказалі, мы запісалі ў рашэннях народа так: “Вестуны юдэйскія: Нумэній, сын Антыёха, ды Антыпатр, сын Язона, прыбылі да нас, каб узнавіць сяброўства.

па-за тым і аб баях супраць Антыёха Эпіфана, і супраць сына яго Эўпатара,

Прытым, маючы на ўвазе, што як блізкія царствы, так і далёкія ад царства чакаюць адпаведнае хвіліны і думаюць, што настане, — назначаю царом сына свайго — Антыёха, якога я часта ў час паходаў у верхнія царствы надта многім з вас давяраў і даручаў; і да яго я напісаў тое, што даручана.

Цела ж яго прывёз Піліп, малочны брат яго, які, баючыся сына Антыёха, падаўся да Пталемея Філамэтара ў Егіпет.

Так склаліся падзеі пасля смерці Антыёха, званага Эпіфанам.

Таму прыяцелямі быў абвінавачаны перад Эўпатарам, паколькі часта чуў, што ён здраднік, таму што ён пакінуў даручаны яму Філамэтарам Кіпр, а перайшоў да Антыёха Эпіфана, і калі ён не мог дастойна далей спраўляць пачэсную ўладу, скончыў жыццё, ужыўшы атруту.

Далучыўся да іх і Мэнелай, і надта лжыва прасіў Антыёха не за збаўленне айчыны, але спадзеючыся, што дадуць яму ўладу.

Але Валадар валадароў абудзіў гнеў Антыёха на грэшніка; і, калі Лісія высветліў цару, што Мэнелай вінаваты ва ўсіх бедах, цар загадаў, каб завялі яго ў Бэрэю ды забілі па мясцовым звычаі.

што завалодаў краем, забіўшы Антыёха і паверанага яго Лісію.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter