Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

БААНА — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «Баана» сустракаецца 7 разоў у 7 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 2 перакладах: Бокуна, Сёмухі.

БААНА

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
А сын Саўла меў двух кіраўнікоў войска: адзін меў імя Баана, а імя другога — Рэхаб, сыны Рэмона з Бэрота, з сыноў Бэньяміна; бо і Бэрот прылічалі да Бэньяміна;

І пайшлі сыны Рэмона з Бэрота: Рэхаб і Баана, і ўвайшлі ў спякоту дня ў дом Ісбаала, які спаў на сваім ложку апоўдні.

І ўвайшлі Рэхаб і Баана, брат яго, у сярэдзіну дома, і ўдарылі яго ў жывот, і ўцяклі.

Баана, сын Ахілуда, меў уладу над Танахам, Магедай і над усім Бэт-Санам, што блізка Сартана, ніжэй Езрагэля, ад Бэт-Сана да Абэл-Мэхолы і аж за Екмаам;

Баана, сын Хусая, кіраваў у Асэры і ў Балоце;

Мэлух, Гарым, Баана.

І прыпомніў злоснасць сыноў Баана, якія былі для народа пасткаю ды дзеля спатыкнення наладжвалі ім засаду на дарогах.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter