Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

БЕЗУПЫННА — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «безупынна» сустракаецца 11 разоў у 11 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 3 перакладах: Бокуна, Клышкi, Сабілы і Малахава.

БЕЗУПЫННА

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
І паколькі яна яму дакучала і штодзень мучыла безупынна яго, то душа яго самлела і аж да смерці знемагла.

так стаўся да мяне, каб мог я пабудаваць дом імю Госпада, Бога майго, каб пасвяціць яго на ўспальванне перад Ім пахнучых кадзілаў і ўскладаць безупынна хлябы і цэласпальныя ахвяры раніцай і вечарам, таксама ў шабаты і ў маладзікі дый у святы Госпада, Бога нашага, навечна, як загадана Ізраэлю.

“А цяпер, за тое, што вы ўчынілі ўсе гэтыя справы, — кажа Госпад, — а Я прамаўляў да вас з раніцы і безупынна, але вы не слухалі, і клікаў Я вас, але вы не адказвалі,

Калі ж вы гэтага не паслухаеце, будзе таемна плакаць душа мая дзеля вашай пыхі; будзе плакаць безупынна, і вока маё выпусціць слязу, бо статак Госпада захоплены ў няволю.

І многія народы Я ўстрывожу дзеля цябе, і цары іх спалохаюцца дзеля цябе, калі пачне меч Мой уздымацца перад іх вачамі, і кожны будзе безупынна дрыжаць у страху аб жыцці сваім у дзень твайго падзення”.

Гэта кажа Госпад: “Дзеля трох злачынстваў Эдома і з прычыны чатырох не адмяню слова, таму што ён пераследаваў брата свайго мечам, і парушыў пачуццё міласэрнасці, і безупынна трываў у гневе сваім, і гнеў свой захаваў да канца.

І быў Пётра вартаваны ў астрозе. А ў царкве безупынна была малітва за яго да Бога.

Дзякуем Богу заўсёды за вас усіх, успамінаючы пра вас безупынна ў малітвах нашых,

бо ў час ранейшых забурэнняў быў праследаваны за юдаізм, і безупынна выстаўляў цела і душу на небяспеку з-за юдаізму.

І ахвярнік абцягнулі зрэбніцай, і прызывалі Бога Ізраэля адзінадушна і безупынна, каб не аддаў дзяцей іх на рабаванне, і жанчын на здабычу, і гарады спадчыны іх на вынішчэнне, і святыні — на апаганенне і пасмяянне на радасць паганам.

І вялікі святар Ёакім з усімі святарамі, стоячы ў прысутнасці Госпада і служачы Госпаду, падпяразаўшы сцёгны свае зрэбніцамі, складалі ахвяры цэласпалення безупынна, і прырачэнні, і добраахвотныя дары народа.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter