Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

БЫВАЮЦЬ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «бываюць» сустракаецца 8 разоў у 8 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 4 перакладах: Бокуна, Сёмухі, Станкевіча, праваслаўным.

БЫВАЮЦЬ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
і як Мардахэй, юдэйскага роду, стаў другім па цару Асуэру і вялікім у юдэяў і мілым народу братоў сваіх, стараючыся пра дабро для народа свайго і кажучы тое, што служыла дзеля супакою яго пакалення. І сказаў Мардахэй усім: «Богам зроблена гэта!» Прыпомніў Мардахэй сон, які бачыў, у гэтым сэнсе; і нічога з таго не было марным: «Малая бо крынічка зрабілася ракой, і было святло, і сонца, і надта багатая вада: крыніца і вада — гэта Эстэр, якую цар узяў за жонку і захацеў, каб была царыцай; два ж драконы — гэта я і Аман; народы, што сабраліся, — гэта тыя, хто паспрабаваў, каб сцерці імя юдэяў; гэта тыя, што прызывалі Госпада; і збавіў Госпад народ Свой, і вызваліў нас ад усякіх бед, і чыніў вялікія знакі і дзівы, якія не бываюць сярод плямёнаў. 3дз І ўстанавіў два жэрабі: адзін для народа Божага, і другі для ўсіх плямёнаў. І абодва жэрабі паступілі на вызначаны час і на дзень суда ўсіх народаў перад абліччам Бога. Бог успомніў пра народ Свой ды прызнаў справядлівасць Сваёй спадчыны. І будуць захоўвацца тыя дні ў месяцы Адар, у чатырнаццаты і пятнаццаты дзень гэтага месяца, днямі сходу, і радасці, і весялосці перад Богам паводле пакаленняў вашых вечна ў народзе Ізраэля».

Адзін кош змяшчаў вельмі добрыя фігі, якімі звычайна бываюць раннія фігі, другі ж кош змяшчаў фігі благія, такія нядобрыя, што немагчыма было іх есці.

Былі ж у народзе і фальшывыя прарокі, як і ў вас бываюць настаўнікі-ашуканцы, якія ўцягваюць у згубныя герэзіі і, адцураўшыся Таго Валадара, Які іх адкупіў, рыхтуюць самі сабе скорую загубу.

Яны наракальнікі нездаволеныя ды жывуць згодна сваёй пажадлівасці, і вусны іх гавораць напышліва, і дзеля карысці бываюць ліслівыя да людзей.

Перад усім чую, што, калі сходзіцеся разам у царкве, бываюць у вас спрэчкі, і я крыху веру.

І, як перад тым, хто зняважыў цара, пазамыканы бываюць усе залы, і, як на смерць прыведзенаму; святары забяспечваюць дамы іх дзвярамі, і замкамі, і засаўкамі, каб не былі абрабаваны злодзеямі;

Дзеці агіднасцяў бываюць дзецьмі грэшнікаў, і пражываюць яны на месцах агіднасцяў бязбожнікаў;

што была аддадзена за сем мужоў, і Асмадэй, найгоршы дух, забіваў іх, перш чым яны былі з ёй, як звычайна бываюць з жонкай. І сказала ёй паслугачка: «Ты тая, што душыш мужоў сваіх! Вось, выдана ты была ўжо сямі мужам, і ад ніводнага з іх не пачала.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter
БЫВАЎ →