А ён, ласкава прывітаўшы ў адказ, запытаўся ў іх, кажучы: «Ці здаровы бацька ваш, стары, пра якога расказвалі вы мне? Ці яшчэ жыве?»
Ён жа сказаў ім ласкава: «Падыдзіце да мяне!» І, калі падышлі блізка, сказаў: «Я — Язэп, брат ваш, якога прадалі вы ў Егіпет.
Не бойцеся: я буду карміць вас і дзяцей вашых». І суцешыў ён іх, ласкава і зычліва гаворачы з імі.
Калі цэласпальная ахвяра яго будзе з жывёлы, хай ахвяруе самца без заганы ды прывядзе яго да дзвярэй палаткі сустрэчы, каб Госпад прыняў яго ласкава,
І ён гаварыў з ім ласкава, і падняў яго пасад па-над пасадамі цароў, якія былі з ім у Бабілоне,
Ці будзе ён дужа прасіць цябе або гаварыць да цябе ласкава?
І ён гаварыў з ім ласкава, і паставіў яго пасад па-над пасадамі цароў, якія былі з ім у Бабілоне.
Збяры рассеяных нашых, вызвалі тых, што служаць паганам, глянь ласкава на пагарджаных і на абсмяяных, каб пагане пазналі, што Ты — Бог наш.
А Ты валодаеш магутнасцю, бо судзіш ласкава і кіруеш намі з вялікай спагаднасцю: бо Ты маеш магутнасць, калі захочаш.