Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

ЛІЧАЦЬ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «лічаць» сустракаецца 14 разоў у 14 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 7 перакладах: Бокуна, Сёмухі, Дзекуць-Малея, праваслаўным, каталіцкім, Клышкi, Сабілы і Малахава.

ЛІЧАЦЬ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
І калі падалі ім, асобна Язэпу і асобна братам, і таксама асобна егіпцянам, якія елі разам, — бо недапушчальна егіпцянам есці разам з гебраямі, і гэткі абед лічаць ганебным, —

Калі ж нечакана заззяе зараніца, яны лічаць яе ценем смерці; калі нават развіднее — [для іх] гэта страхі ценю смяротнага.

Бо дзеля Цябе забіваюць нас увесь дзень, лічаць нас авечкамі на зарэз.

А молячыся, не гавары многа, як пагане, бо яны лічаць, што ў шматслоўі сваім будуць пачуты.

І прыйшоў Ісус у межы Цэзарэі Піліпавай, і спытаўся ў вучняў Сваіх, кажучы: «За каго лічаць людзі Мяне, Сына Чалавечага?»

А калі мы скажам: “Ад людзей”, баімся натоўпа, бо ўсе Яна лічаць прарокам».

І сталася, калі Ён адзін маліўся, а з Ім былі вучні, спытаўся Ён у іх, кажучы: «За каго лічаць Мяне людзі?»

Як напісана: «Дзеля Цябе забіваюць нас увесь дзень, лічаць нас авечкамі на зарэз».

дык вось, малю, каб, як прыбуду, не адважыўся б на тую суровасць, на якую думаю адважыцца адносна некаторых, якія лічаць, што мы жывём паводле цела.

Нявольнікі, якія пад ярмом, няхай лічаць сваіх гаспадароў дастойнымі ўсякай павагі, каб імя Божае і навука не зневажаліся.

А тых, якія будуць чытаць гэту кнігу, прашу, каб не палохаліся дзеля прыкрых выпадкаў, але хай лічаць, што тыя здзекі служаць не на загубу, але на настаўленне нашага роду.

Вачам неразумных здаецца, што яны памерлі, і зыход іх лічаць яны за няшчасце,

А нешчаслівыя тыя, што спадзяюцца на рэчы смяротныя, што багамі лічаць творы рук чалавечых: золата і срэбра, творы мастацкія і выявы звяроў або бескарысны камень, твор старадаўняй рукі.

Многія лічаць пазыку за знаходку і спрычыняюць прыкрасць тым, што ім пазычаюць.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter