І малілі мы Бога нашага, і паставілі варту супраць іх і ўдзень, і ўначы.
Цябе, Божа маіх бацькоў, слаўлю і Цябе ўхваляю! Бо даў мне мужнасць і мудрасць і выявіў мне зараз тое, аб чым мы малілі Цябе, бо слова царскае выявіў нам».
і калі яны спалілі браму і пралілі непавінную кроў; і мы малілі Госпада і былі выслуханы; і мы ўскладалі ахвяры крывавыя, і ахвяру з найчысцейшай мукі, і запалілі каганцы, і паклалі хлябы.
Такім чынам, калі ўсё гэта зрабілі і наладзілі супольную малітву, малілі міласэрнага Бога, каб да Сваіх паслугачоў быў літасцівы заўжды.
Калі Макабэй і тыя, што з ім былі, даведаліся, што ён асадзіў крэпасці, малілі Госпада з плачам і слязамі, ды разам увесь народ, каб паслаў Ён добрага анёла на збаўленне Ізраэля.
потым звярнуліся да малітвы і малілі, каб тое дапушчанае было цалкам забытае. А наймужнейшы Юда напомніў народу, каб сцераглі сябе ад граху, маючы перад вачамі тое, што сталася дзеля граху тых, што пагінулі.