Юдыт жа ўпала на твар свой, і пасыпала попелам галаву сабе, і раздзерла туніку сваю, і скінула з сябе зрэбніцу, у якую была апранута; і ў той час, калі ў Ерузаліме вечарам у доме Божым складалі ахвяру цэласпалення, Юдыт моцным голасам да Госпада малілася
І адышлі ад яго ўсе, і ніхто не застаўся ў яго спальні, ад найменшага аж да найбольшага. І Юдыт, стоячы каля галавы яго, малілася: «Госпадзе, Госпадзе, Божа Усемагутны, зірні ў гэтую хвіліну на дзейнасць рук маіх для ўзвышэння Ерузаліма.
У той жа час, выцягнуўшы рукі да акна, малілася і сказала: «Дабраславёны будзь, Госпадзе, міласэрны Божа, і дабраславёна імя Тваё святое і слаўнае вечна. Хай дабраслаўляюць Цябе ўсе стварэнні Твае вечна.