Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

МАЎЧАЛІ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «маўчалі» сустракаецца 8 разоў у 8 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 7 перакладах: Бокуна, Сёмухі, Дзекуць-Малея, праваслаўным, каталіцкім, Клышкi, Сабілы і Малахава.

МАЎЧАЛІ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
і сказаў ім: «Мы, як ведаеце, па магчымасці нашай выкуплівалі нашых братоў юдэяў, якія былі прададзены паганам, а вы прадаяце вашых братоў, каб яны прадаваліся нам?» І яны маўчалі, і не маглі нічога адказаць.

Тыя, хто мяне слухалі, захапляліся і з павагаю маўчалі на параду маю.

І маўчалі яны, і не адказалі яму ані слова; бо загадаў ім цар, кажучы: «Не адказвайце яму!»

А людзі сварыліся на іх, каб маўчалі, але яны яшчэ гучней крычалі: «Злітуйся над намі, Госпадзе, Сыне Давіда!»

Да іх жа кажа: «Ці ў суботу трэба добра рабіць, ці мо блага? Жыццё выратаваць ці загубіць?» Але яны маўчалі.

Але яны маўчалі, бо ў дарозе спрачаліся між сабой, хто з іх большы.

І калі голас сціх, Ісус застаўся адзін. І яны маўчалі, і нікому не расказвалі ў тыя дні нічога з таго, што бачылі.

Але яны маўчалі. Тады Ён, дакрануўшыся, аздаравіў яго і адпусціў.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter